125 гадоў таму, 2 лістапада 1898 года, перад касцёлам Святога Крыжа ў Варшаве была пастаўлена новая фігура Хрыста, які нясе крыж. На змену трэснутай цэментавай скульптуры прыйшла бронзавая статуя. Фігура з паднятай да неба рукой і пазалочаным надпісам «Sursum Corda» (Угару сэрцы) – адна з самых пазнавальных славутасцяў Варшавы.
Першая скульптура Хрыста, які нясе крыж, была пастаўлена перад касцёлам на Кракаўскім прадмесці ў 1858 г., але з-за трываласці матэрыялу праз 40 гадоў яе замянілі на дакладнае бронзавае ліццё.
Папа Ян Павал ІІ падчас сваёй першай пілігрымкі ў Польшчу 2 чэрвеня 1979 году спасылаўся на постаць Хрыста, які нясе крыж. У знакамітай гаміліі на плошчы Перамогі (цяпер плошча маршала Юзэфа Пілсудскага) Папа сказаў, што гісторыю Польшчы і Варшавы немагчыма зразумець без Хрыста:
-Немагчыма зразумець гэты горад, Варшаву, сталіцу Польшчы, якая ў 1944 годзе вырашылася ўступіць у няроўную барацьбу з акупантам, у барацьбу, у якой была кінутая саюзнікамі, барацьбу, у якой апынулася пад уласнымі развалінамі, калі не памятаеш, што пад гэтымі развалінамі таксама апынуўся Езус Хрыстус з крыжам з касцёла на Кракаўскім прадмесці.
Бронзавая фігура Хрыста на Кракаўскім прадмесці пацярпела падчас Другой сусветнай вайны. Падчас Варшаўскага паўстання касцёл Святога Крыжа быў разбураны немцамі, якія ўвялі ў храм двух Галіяфаў.
Выбух транспартных сродкаў – рухомых мін – прывёў да поўнага разбурэння фасаднай часткі храма. Фігура ляжала ў руінах, але, як казалі, Хрыстус і ў гэтай позе даў надзею варшавянам: яго ўзнятая рука паказвала на надпіс «Sursum Corda» на пастаменце.
Скульптуру Хрыста разам са скінутай з суседняга пастамента фігурай Мікалая Каперніка немцы вывезлі з Варшавы на знішчэнне. Аднак адступаючы гітлераўцы пакінулі абедзве фігуры каля дарогі ў Хайдуках Ныскіх у Сілезіі.
Адтуль пасля вайны іх перавезлі ў Варшаву і пасля рэстаўрацыі вярнулі на ранейшыя месцы. Фігура Хрыста была адным з першых аб'ектаў, адноўленых у разбуранай Варшаве – яна была пастаўлена перад часткова разбураным касцёлам Святога Крыжа 19 ліпеня 1945 года.
Касцёл Святога Крыжа знаходзіцца ў самым цэнтры сталіцы, на Кракаўскім прадмесці, поўны памятных рэчаў важных дзеячаў польскай гісторыі. Сярод іншых там былі змешчаны сэрцы Фрыдэрыка Шапэна і Уладзіслава Рэймонта.
Там жа адбыліся пахавальныя імшы князя Юзафа Панятоўскага, Станіслава Сташыца, Станіслава Манюшкі і Караля Шыманоўскага. Менавіта з касцёла Святога Крыжа ўжо шмат гадоў штонядзелю Польскае радыё перадае святую Імшу.
ав
слухайце аўдыё