Беларуская Служба

Працяглы зрокавы кантакт з экранам электронных прылад вельмі небяспечны

15.02.2024 17:01
Эксперты рэкамендуюць адмовіцца ад выкарыстання электронных прылад як мінімум за гадзіну да сну.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.mirkosajkov/pixabay.com/CC0 Public Domain

Шматгадзіннае карыстанне электроннымі дэвайсамі можа прывесці да шматлікіх праблем са здароўем, як фізічным, так і псіхічным, папярэджваюць эксперты. Як сказаў неўролаг Конрад Рэйдак, небяспечнае ўздзеянне сіняга святла, а таксама інфармацыі, якая пастаянна атачае  чалавека.

 - У людзей, якія шмат гадзін праводзіць перад маніторам, мы назіраем шматлікія праблемы – часта гэта парушэнні сну, рассеянасць, стомленасць. Гэта таксама ўплывае на паводзіны, якія нам даводзіцца падрабязна дыягнаставаць і карэктаваць.

Эксперты рэкамендуюць адмовіцца ад выкарыстання электронных прылад як мінімум за гадзіну да сну.

Дзецям да трох гадоў увогуле нельга карыстацца электроннымі прыладамі, а ва ўзросце 3-5 гадоў можна праводзіць перад экранам максімум гадзіну ў суткі.

яс/IAR

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка