Беларуская Служба

Людзі перадаюць жывёлам больш вірусаў, чым жывёлы людзям

27.03.2024 11:30
Чалавек часцей за ўсё перадае іншым жывёлам вірусы SARS-CoV-2, MERS-CoV і вірус грыпу.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Vizslafotozas/pixabay.com/CC0

Хаця ёсць шмат захворванняў, якімі чалавек можа заразіцца ад жывёлаў (заанозы), перадача інфекцыі ад чалавека жывёлам, хатнім і дзікім, сустракаецца часцей, чым наадварот, паведамляе часопіс Nature Ecology & Evolution.

Аналізуючы геномы вірусаў, Седрык Тан і яго каманда з Універсітэцкага каледжа Лондана даказалі, што ў 64 працэнтах выпадкаў гэта людзі заражаюць іншых жывёлаў, а не наадварот. Чалавек часцей за ўсё перадае іншым жывёлам вірусы SARS-CoV-2, MERS-CoV і вірус грыпу. Прыкладам з’яўляецца вірус SARS-CoV-2, які выклікае COVID. Ён «пераскочыў» ад кажаноў да чалавека, пасля чаго чалавек перадаў яго многім іншым відам, асабліва сабакам і катом.

Паводле навукоўцаў, вірус, які выступае ў людзей, мае шмат магчымасцей для распаўсюджвання на многія іншыя віды па ўсім свеце, у той час, як вірус, распаўсюджаны ў рамках аднаго нечалавечага віду такіх магчымасцей мае значна менш.

Інфекцыі, якія паходзяць ад чалавека, асабліва небяспечныя для многіх відаў жывёлаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Напрыклад, ва Угандзе некалькі дзікіх шымпанзэ загінулі з-за эпідэміі метапнеўмавіруса і рэспіравіруса чалавека.

Атрыманыя дадзеныя таксама паказваюць, што міжвідавыя інфекцыі звязаны з павелічэннем генетычных змяненняў або мутацый у вірусах, у адрозненні ад з іх павольнай бесперапыннай эвалюцыяй у аднаго гаспадара.

Вірусы павінны адаптавацца, каб лепш выкарыстоўваць сваіх новых гаспадароў. У сваю чаргу вірусы, якія ўжо інфекавалі мноства розных відаў, дэманструюць слабейшыя сігналы адаптацыйнага працэсу. Акрамя таго, калі вірус, які перадаецца людзьмі, заражае новы від жывёлаў, можа працягваць развівацца, нават калі яго знішчыць сярод людзей. Дадаткова ён можа выпрацаваць новыя адаптацыі, перш чым зноў заразіць людзей.

Паводле навукоўцаў, зразуменне таго, як і чаму вірусы развіваюцца і распаўсюджваючыся на розных гаспадароў, можа дапамагчы даведацца, як новыя вірусныя захворванні з'яўляюцца ў людзей і жывёлаў.

аз

Сабака можа вылечыць ад сарамлівасці і палепшыць працу мозгу чалавека

30.06.2023 09:17
1 ліпеня ў Польшчы адзначаецца Дзень сабакі.