Беларуская Служба

11 красавіка — Сусветны дзень барацьбы з хваробай Паркінсона

11.04.2024 15:41
Колькасць выпадкаў хваробы Паркінсона расце.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneOcskay Mark/shutterstock.com

У 2016 годзе ва ўсім свеце было зафіксавана 6,2 мільёна чалавек з такім дыягназам, а ў 2040 годзе, паводле даследчыкаў, гэтая лічба вырасце амаль удвая.

11 красавіка адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з хваробай Паркінсона.

Паводле доктара Анны Коза-Янкі, загадчыцы неўралагічнага аддзялення і аддзялення інсульту ў Анкалагічным цэнтры спецыялізаванага шпіталя ў Дамброве-Гурнічай, ёсць першыя сімптомы, якія павінны падштурхнуць да далейшай дыягностыкі.

— Папераджальныя сімптомы — гэта ўскладненне руху далоні, дрыжанне, запаволенне, змененая паходка. Родныя хворага могуць убачыць, што змяніўся почырк, ён становіцца дробным і няроўным. Пацыенты губляюць зацікаўленасць — калі раней яны чымсьці ахвотна займаліся, то цяпер сталі адмаўляцца, ім патрэбная дапамога ў многіх справах.

Любая змена паводзін, спосабу выканання штодзённых спраў, парушэнні фізічнай спраўнасці падказваюць, што трэба  неадкладна звярнуцца да спецыяліста. Штогод у Польшчы на хваробу Паркінсона захворваюць прыкладна 8 тысяч чалавек. Не заўсёды гэта людзі сталага ўзросту, часам хвароба дыягнастуецца ў даволі маладых людзей. Гэта нейрадэгенератыўнае захворванне мозгу.

яс/IAR