Польшча чакае ўкраінскай хвалі хадайніцтваў аб міжнароднай абароне, якія выдае кіраўнік Упраўлення па справах замежнікаў.
Хадайніцтвы падаюць, каб пазбегнуць ваеннай мабілізацыі ва Украіне, якая цяпер распаўсюджваецца на мужчын ва ўзросце 18-60 гадоў. Цяпер гэта тычыцца і мужчын, якія жывуць за мяжой.
Rzeczpospolita піша, што ўкраінскія мужчыны таксама нелегальна пераходзяць мяжу, каб пазбегнуць прызыву ў краіне. Некаторыя з іх гінуць падчас гэтага пераходу. Вядома, што як мінімум 30 украінцаў загінулі з пачатку поўнамаштабнай вайны падчас гэтых спробаў нелегальна перайсці мяжу Украіны з Польшчай, Румыніяй ці Венгрыяй, ратуючыся ад удзелу ў вайне.
Ва Украіне выяўлена 450 арганізацый, якія займаліся кантрабандай людзей.
«Спробы незаконнага перасячэння мяжы адбываюцца кожны дзень, — кажа прэс-сакратар украінскага памежнага ведамства Андрэй Дземчанка. — Большасць з іх — на памежных пераходах з Малдовай і Румыніяй. Аднак больш за ўсё фальшывых дакументаў выяўлена на мяжы з Польшчай».
вх