Вялікдзень – гэта свята абуджэння прыроды, радасці і надзеі на вечнае жыццё.
Гэта адно з найважнейшых хрысціянскіх святаў – Уваскрэсенне Ісуса Хрыста з мёртвых, Вялікдзень. Гэта час радасці і сустрэч з роднымі.
Як у недалёкім мінулым адзначалі свята Вялікадня? Пра гэта расказвае Тамара Русачык з горада Бельск-Падляскі на Беласточчыне, якая сама родам з вёскі Грэдэлі, што ў гміне Орля.
«Адным з урачыстых народных веснавых святаў быў Вялікдзень. Рыхтавацца да яго пачыналі загадзя, яшчэ ў перыяд вялікага ці велікоднага посту. Да дня Вялікадня варылі, пяклі, смажылі розныя стравы: булкі, мазуркі, каўбасы, фарбавалі і варылі яйкі, хадзілі ў царкву. Дзеці гулялі ў выбіткі, качалі яйкі і чакалі новую вопратку ў падарунак. Гэта сапраўдны час духоўнай радасці і розных забаў», - гаворыць жанчына.
Падрабязней пра святкаванне Вялікадня – слухайце аўдыёфайл.
З Тамарай Русачык размаўляла Анна Пятроўская