Беларуская Служба

Як гучыць твой голас? Для нашых гасцей гэта найбольш цікавая забава ФОТА

16.06.2024 07:50
Загадкі і цікавосткі ад рэдакцыі для дзяцей і дарослых.
       - 2024.
Беларуская служба Польскага радыё на Пікніку навуковым - 2024. Radyjo.net

Беларуская служба Польскага радыё ўзяла ўдзел у 27-ым Навуковым пікніку Польскага радыё і Цэнтра навукі «Капернік».

15 чэрвеня на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве (PGE Narodowy) прайшоў 27-ы Навуковы пікнік, арганізаваны грамадскім Польскім радыё і Цэнтрам навукі «Капернік». Навуковы пікнік – гэта найбуйнейшае ў Еўропе мерапрыемства па папулярызацыі навукі пад адкрытым небам.

.

Беларуская служба Польскага радыё падрыхтавала гасцям некалькі забаўляльных прапаноў.

Найбольш гасцей цікавіла, як гучыць іх голас у запісе. Не сакрэт, што самі сябе мы чуем інакш, чым іншыя людзі нас. Паслухаць свой голас у запісе, начытаць тэкст за мікрафонам – гэтай прапановай цікавіліся найперш дзеці. І, можа быць, нехта з іх пасля знаёмства з працаю праз колькі гадоў абярэ прафесію радыёжурналіста.

.

.
.

Рэдакцыя таксама прапаноўвала кароткі «ўрок геаграфіі» – адгадаць па назве ў  Беларусі ці ў Польшчы знаходзіцца нейкі населены пункт, ды паспрабаваць знайсці яго хаця б прыблізнае размяшчэнне на карце. Заўважым, гэтае заданне апынулася не самым простым для гасцей.

. 
. 

Яшчэ адна цікавостка была моўная. Не сакрэт, што ў беларускай і польскай мовах шмат падобных слоў, але яны маюць рознае значэнне. Напрыклад, слова «дыня»: у польскай мове гэта «гарбуз», а ў беларускай мове «дыня» – салодкая бахчавая культура. І такіх цікавостак безліч.


. 
.
. вх