У той час як вочы футбольных заўзятараў прыкаваны да чэмпіянат Еўропы па футболе, які праходзіць у ФРГ, а аматары спорту па ўсім свеце чакаюць адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Парыжы, у Расіі адбываецца іншая спартовая падзея, якая, калі верыць прапагандыстам, не саступае маштабам згаданым падзеям.
Спартыўныя гульні БРІКС-2024 праходзяць у расійскай Казані, у якіх удзельнічаюць Расія ды яе саюзнікі, Казахстан, Беларусь і Кітай і г. д. Расійская і лукашэнкаўская прапаганда праз СМІ і ботаў актыўна піяраць спаборніцтвы ў Казані, гучна каментуючы «перамогі» расійскіх і беларускіх спартоўцаў.
Выказванні каментататараў цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле!
Спартовы каментатар Першай праграмы Польскага радыё Рафал Бала гаворачы пра Спартыўныя гульні БРІКС, прыгадаў спартыўныя спаборніцтвы камуністычнага лагеру, якія ладзіліся паралельна з Алімпійскімі гульнямі:
–Таксама падчас Халоднай вайны ў нас былі сяброўскія гульні, якія арганізоўвалі спартыўныя функцыянеры Савецкага Саюза. Там бралі ўдзел краіны-сатэліты СССР, краіны ўсходняга блоку. Мы памятаем, што тады заходнія краіны не прыязджалі на гэтыя мерапрыемствы. У 1984 годзе ў нас былі Сяброўскія гульні, на якіх нашыя польскія спартоўцы, тыя, хто павінен быў заваяваць медалі ў Лос-Анджэлесе на Алімпійскіх гульнях, павінны былі замест гэтага атрымліваць медалі на Сяброўскіх гульнях. Такіх лакальных спаборніцтваў у свеце шмат, але яны, вядома, не выклікаюць такіх спрэчак, як Гульні БРІКС. Ёсць, напрыклад, Сусветныя гульні, гэта значыць сусветныя гульні неалімпійскіх відаў спорту, або Гульні Садружнасці нацый, гэта значыць спаборніцтвы, у якіх бяруць удзел Вялікабрытанія, Аўстралія і краіны былой брытанскай кароны.
Аднак БРІКС – гэта, перш за ўсё, маладая арганізацыя, якая аб'ядноўвае краіны, якія супрацоўнічаюць з Расіяй эканамічна, але і на іншых узроўнях. Мне здаецца, што ключавым у гульнях БРІКС, не будзем гэтага прыхоўваць з’яўляецца, прапаганда.
У часы, калі расійскія ці беларускія спартоўцы не могуць выступаць пад сваім дзяржаўнымі сцягамі, таксама на Алімпійскіх гульнях, на гэтых буйных футбольных мерапрыемствах і гэтак далей, Гульні БРІКС зʼяўляюцца выдатнай магчымасцю для Расіі прапагандаваць іх так званыя спартыўныя поспехі.
Але праўда таксама ў тым, што ў Казань паехалі і некаторыя спартсмены, якія будуць удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях і якія таксама будуць прэтэндэнтамі на медалі ў Парыжы. Для некаторых гэта праверка фізічнай формы за некалькі тыдняў да Алімпійскіх гульняў. Але большасці топ-гульцоў там няма. Для расіян і беларусаў гэта фактычна адзіная магчымасць заявіць пра сябе ў інтэрнацыянальным калектыве.
У сваю чаргу беларускі спартовы каментатар тэлеканалу Белсат Аляксандр Пуціла звяртае ўвагу на непразрыстую мадэль арганізацыі Гульняў БРІКС, невядомую колькасць удзельнікаў і слабую арганізацыю ўласна спаборніцтваў у розных спартыўных катэгорыях:
–Мы нават не ведаем колькі краінаў і колькі спартоўцаў дакладна там удзельнічаюць. Падавалася лічба 90 краінаў, але нават самі расійскія крыніцы зняпраўджваюць гэтую інфармацыю.
Адметна, што нават калі гляджу сюжэты пра гэтыя гульні, нават самыя спартоўцы кажуць пра тое, як іх добра прымаюць і як там усё хораша, а не пра элемент змагання, спаборніцтва. У такіх мерапрыемствах галоўнае – гэта элемент спаборніцтва. Важна, каб у іх удзельнічалі аднолькавыя сваім высокім ўзроўнем спартоўцы, тады ёсць элемент змагання і барацьбы за медаль. Возьмем, напрыелад, тэніс на гэтых Гульнях БРІКС; наймацнейшы тэнісіст на іх – гэта 500 ракетка свету паводле WTA. (...)
Таксама хачу звярнуць увагу на тое, што спаборніцтвы не могуць быць саліднымі, калі квіткі на іх каштуюць толькі 1 долар. Вчдома, там ёсць квіткі не толькі па 100 расійскіх рублёў, але і па 200, вось на мастацкую гімнастыку нават 300 рублёў, што ў пераліку 3 долары, але ж зразумела, што гэта выключна намінальны кошт, каб хоць неяк запоўніць залі падчас спаборніцтваў. (...)
эж