Беларуская Служба

Ноч на Івана Купала – адна з самых загадкавых у годзе

21.06.2024 09:17
Людзі здаўна надавалі гэтаму святу асаблівае значэнне і лічылі яго містычным, напоўненым магіяй і чараўніцтвам.
Аўдыё
  • Ноч на Івана Купала – адна з самых загадкавых у годзе
 ,  .
Купальская лялька, аўтар В. Пашковічфота аўтаркі

Фалькларыстка Вольга Пашковіч гаворыць, што гэта свята, якое выклікае шмат пытанняў і спрэчак. Першапачаткова, Дзень Івана Купала было паганскім святам, якое прысвячалася сонцу і славянскаму бажаству Купалу. Гэты дзень адзначалі ў дзень летняга сонцастаяння рознымі магічнымі абрадамі і рытуаламі. Але ў хрысціян усе гэтыя абрады былі асуджаныя і забароненыя, бо былі звязаны з паганствам. Пазней само свята прымеркавалі да дня нараджэння Іаана Хрысціцеля.

Тым не менш, народ не змог адмовіцца ад сваіх старажытных традыцый і ўсё ж такі працягваў іх прытрымлівацца. Менавіта таму ў свяце Купалы ўсё змяшалася – і народныя паверʼі, і рэлігія.

У Купаллі ёсць агульныя элементы, а таксама традыцыі і звычаі, характэрныя для розных краін, а нават мясцовасцяў. Паводле Вольгі, агульныя элементы паходзяць ад паганства, а астатняе ўзнікла пад уплывам іншых фактараў.

Нязменна галоўнымі сімваламі Купалля з’яўляюцца вада, агонь, сонца і зёлкі.

-Ярыла – сонца. Гэта дзень сонцастаяння. Яно праходзіць ад 19-22 чэрвеня, звычайна 21 чэрвеня. Гэта галоўнае. Калі казаць пра зёлкі, то лічыцца, што зёлкі сабраныя ў гэты дзень, маюць найбольшую моц. Агонь для старадаўніх людзей – гэта было жыццё. Не менш важнай была вада. Калі казаць пра скокі праз вогнішча, то, я мяркую, гэта з’явілася пазней, як элемент забавы. Карагоды маглі быць і ад пачатку. На святы людзі збіраліся каля вогнішча, якое было ў цэнтры, – гаворыць Вольга.

На Купаллі традыцыйна смажылі яешню. Акрамя таго, кажа Вольга Пашковіч, што з Купаллем звязана мноства прыкмет:

 Купальскую ноч нельга класціся спаць, бо ўсялякая нечысць хоча заваліць карову ці свінню, а то і на чалавека напасці. У некаторых мясцінах у вогнішча кідалі лекавыя зёлкі і адзежу хворых людзей. Хто пройдзецца па купальскай расе, той будзе цэлы год здаровы. Увогуле такіх прыкмет вельмі шмат. Пра папараць кветку нам яшчэ ў школе расказвалі, што папараць цвісці не можа, але кожны хоча верыць у цуд.

Вольга Пашковіч да свята робіць купальскую ляльку. Яна абавязкова павінна мець рознакаляровымі стужкі і вянок.

ав

Поўная размова ў далучаным гукавым файле.