Беларусы Варшавы ў чарговы раз адзначылі Купальскую ноч разам. Увечары 22 чэрвеня на беразе Віслы, на Пражскім пляжы, ахвочыя плялі вянкі, спявалі беларускія песні і атрымлівалі асалоду ад беларускага таварыства.
Слухайце рэпартаж у далучаным гукавым файле!
Завадатарамі была студыя дзіцячай творчасці «Купалінка», менавіта маладое пакаленне распачало свята. У праграме варшаўскага Купалля, сярод іншага, канцэрт гурта «Няміга» і танцы пад старадаўнюю дуду.
Апроч гэтага, на вечарыне можна было пачаставацца рамесніцкім зефірам «Папараць-кветка» і купіць кнігі ад беларускага падляскага выдавецтва «Камунікат». На вечарыне з мікрафонам у руках пабыва
эж