Беларуская Служба

Варшаўскі ўніверсітэт стаў найлепшым акадэмічным універсітэтам

27.06.2024 11:39
На другім месцы – Ягелонскі ўніверсітэт, на трэцім – Варшаўскі політэхнічны ўніверсітэт.
.
..

Варшаўскі ўніверсітэт стаў найлепшым акадэмічным універсітэтам паводле рэйтынгу ўніверсітэтаў Perspektywy 2024. На другім месцы – Ягелонскі ўніверсітэт, на трэцім – Варшаўскі політэхнічны ўніверсітэт. Сярод недзяржаўных універсітэтаў перамагла Акадэмія імя Лявона Казьміньскага ў Варшаве.

Рэйтынг праведзены 25-ы раз. «Ад самага пачатку, гэта значыць з 2000 года, рэйтынг універсітэтаў Perspektywy быў адрасаваны ў першую чаргу кандыдатам ВНУ, якім мы хочам дапамагчы ў выбары спецыяльнасці і ўніверсітэта», – піша Асветніцкі фонд Perspektywy.

Рэйтынг акадэмічных універсітэтаў Perspektywy 2024 уключае польскія акадэмічныя ўніверсітэты (дзяржаўныя і недзяржаўныя), якія маюць права прысвойваць доктарскія ступені прынамсі ў адной навуковай дысцыпліне і маюць не менш за 200 студэнтаў дзённай формы навучання. Улічваліся ВНУ, якія мелі не менш за два выпускі выпускнікоў.

Рэйтынг уключаў 31 паказчык, згрупаваны па 7 крытэрыях: прэстыжнасць, выпускнікі на рынку працы, навуковы патэнцыял, навуковая эфектыўнасць, інавацыі, адукацыйныя ўмовы і інтэрнацыяналізацыя.

Рэктар Варшаўскага ўніверсітэту, прафесар Алойзы Новак сказаў, што рэйтынг Perspektywy дае матывацыю да здаровай канкурэнцыі паміж ВНУ:

-Гэты рэйтынг прымушае нас, каб разабрацца ў некаторых справах, да чарговых высілкаў. Я разумею, што перамога не даецца раз і назаўсёды. Калі вы глядзіце на маіх калегаў, то гэта вельмі моцная каманда, якая прэзентуе польскія ВНУ.

У катэгорыі прыватных універсітэтаў пераможцам стаў Варшаўскі ўніверсітэт імя Казьмінскага. Другое месца заняў Універсітэт сацыяльных і гуманітарных навук SWPS, а апошняе месца на п'едэстале заняў Універсітэт WSB у Дамброве-Гурнічай.

Рэктар Універсітэту Казьміньскага, прафесар Гжэгаж Мазурэк сказаў, што недзяржаўныя ўніверсітэты могуць эфектыўна канкурыраваць з іншымі суб’ектамі ў якасці навукі:

-Паводле рэйтынгу Perspektywy ў нас найлепшы спосаб кіравання ў Польшчы, не сярод недзяржаўных ВНУ, а ўвогуле ў Польшчы. Мы 16-ае ВНУ, ідзем нароўні з Гданьскім універсітэтам. Думаю, што ў нас усіх адна галоўная мэта: адукацыя на найвышэйшым узроўні і навуковыя даследаванні самага высокага ўзроўню.

Ва ўрачэнні дыпломаў прынялі ўдзел прадстаўнікі ўрада. Намеснік міністра навукі і вышэйшай адукацыі Мацей Гдула адзначыў, што рэйтынг зʼяўляецца добрым інструментам для вымярэння якасці:

-Як навукоўцы, мы разумеем, што гэта пэўная карціна, зробленая вельмі добра, якая бярэ пад увагу розныя аспекты. Але нельга забываць, што навука – гэта лабараторыя, гэта публікацыя кніг, гэта інтэрв’ю. Гэта з’яўляецца галоўным.

Сёлета фонд Perspektywy 2024 таксама ўручыў спецыяльную ўзнагароду AWANS 2024 Медыцынскаму ўніверсітэту ў Беластоку за самы відовішчны скачок на вяршыню рэйтынгу. Універсітэт падняўся з 20-га месца ў мінулым годзе на 12-е ў сёлетнім.
Варшаўскі ўніверсітэт займае высокія месцы не толькі ў нацыянальных, але і замежных рэйтынгах. У гэтых другіх ВУ спаборнічае толькі з адной польскай ВНУ – Ягелонскім універсітэтам.

Варшаўскі ўніверсітэт – гэта таксама адзіная ВНУ, якая мае Кафедру беларусістыкі ў свеце (па-за Беларуссю).

ав