. У той дзень вернікі пратэставалі супраць ліквідацыі малітоўнага месца на прыгараднай паляне, дзе спрабавалі легальна пабудаваць храм. Калі міліцыя разбурыла стыхійна пабудаваную жыхарамі капліцу, сотні людзей спрабавалі ўварвацца ў камендатуру, а будынак прэзідыума Нацыянальнага муніцыпальнага савета закідалі камянямі.
Беспарадкі, дадаткова справакаваныя Службай бяспекі, былі жорстка падаўлены атрадамі ZOMO. Супраць дэманстрантаў паліцыя ўжыла дубінкі, вадамёты і слезацечны газ.
«Трэба было мець велізарную мужнасць і веру ў сэрцы, каб выступіць супраць уладаў у абарону крыжа», – казаў у 2021 годзе тагачасны бургамістр Красніка Войцех Вільк:
-Людзі заставаліся без працы, рэпрэсіі закранулі значную колькасць людзей. Улады зладзілі паказуху. Арыштоўвалі не толькі пратэстоўцаў, але і тых, хто вяртаўся з працы з завода падшыпнікаў. Людзей саджалі ў турму. Але жыхары паказалі, што нават у самыя цяжкія часы можна змагацца за каштоўнасці.
Удзельнікі пратэсту ў Красніку, а таксама выпадковыя жыхары горада сутыкнуліся з сур'ёзнымі рэпрэсіямі. Затрыманых і апазнаных на месцы звольнілі з працы. Супраць абаронцаў узбуджалі справы ў судах, ці ў калегіях па справах адміністрацыйных правапарушэнняў. Многія людзі былі асуджаныя на турэмныя тэрміны або вялікія штрафы.
22 чалавекі былі асуджаныя на тэрмін да трох гадоў пазбаўлення волі. Бацька Яна Пятроўскага, Марʼян, быў асуджаны на тры гады турмы:
-Мне тады было 7 гадоў. Вельмі цяжкі час пачатковай школы. У класе я быў сынам бандыта, пракажоным, горшым. Я вельмі кепска ўспамінаю той час. Гэта давалі зразумець нават настаўнікі, ацэньваючы мае працы.
Краснік у той час быў мястэчкам, якое дынамічна развівалася, і людзі хацелі храм, сказаў Яраслаў Ставярскі, маршалак Люблінскага ваяводства ў 2021 годзе:
-Дзякуючы намаганням добрых людзей і памерлага арцыбіскупа Поляка гэты касцёл быў пабудаваны. Але ён быў збудаваны напэўна дзякуючы людзям, якія ў 1959 годзе выступілі і абаранялі крыж, за што былі рэпрэсаваныя камуністычнай уладай.
Пратэст у Красніку Фабрычным быў першым публічным выступам у гамулкаўскі перыяд супраць жорсткасці палітыкі ўладаў ПНР у дачыненні да Каталіцкага касцёла, казаў у 2020 годзе на Польскім радыё гісторык, прафесар Анджэй Новак:
-Было відаць выразную змену напрамку, які вызначыў таварыш першы сакратар. І быў супраціў, які спрабаваў стрымаць выштурхоўванне касцёла з публічнай прасторы. Гэта толькі адзін аспект барацьбы супраць Касцёла, які вызначыў Гамулка. Гэта правакавала вельмі сур’ёзныя сутычкі з удзелам тысяч людзей. Паміж вернікамі, якія дамагаліся будовы касцёлаў там, дзе іх не было, а з іншага боку ўлада высылала на іх аддзелы ЗОМО.
Народныя намаганні легальна будаваць капліцы і касцёлы працягваліся не толькі ў Красніку Фабрычным, але і ў многіх іншых мястэчках, дзе ўзводзіліся новыя рабочыя пасёлкі. Калі намаганні вернікаў былі безвыніковымі, былі пабудаваны крыжы і імправізаваныя капліцы, напрыклад, у Старахавіцах, Свідніку, Новай Гуце, Жэшаве ці Калобжэгу.
Барацьба ўладаў за абмежаванне ўплыву Касцёла ў грамадстве працягвалася ў Польшчы ажно да падзення камунізму.
ав
слухайце аўдыё