Беларуская Служба

Чэхі закахаліся ў Польшчу

28.06.2024 08:40
Сёлета цікавасць чэхаў да адпачынку ў Польшчы і Балтыйскім моры яшчэ больш узрасла.
, ,
Пляж, адпачынак, летаstokpic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча ўжо стала вакацыйным хітом для паўднёвых суседзяў у 2023 годзе, піша ў пятнічным нумары «Puls Biznesu». Сёлета іх цікавасць да адпачынку ў Польшчы і Балтыйскім моры яшчэ больш узрасла.

Паводле штодзённіка, летась Польшча стала адным з самых папулярных месцаў адпачынку для чэхаў. У ліпені 2023 года чэшскі сайт Slevomat, які прадае пуцёўкі анлайн, зафіксаваў рост цікавасці да паездак у Польшчу больш чым на 50% з года ў год, а папулярнасць Польшчы ў перыяд студзень-чэрвень 2024 года на партале Dovolená.cz – браніраванне жылля – вырасла ажно на 158%.

Асаблівай папулярнасцю ў чэхаў карыстаюцца туры па краіне і адпачынак на Балтыйскім моры.

2023 год стаў толькі пачаткам польскага буму. Апошнія звесткі Чэшскага статыстычнага ўпраўлення (ČSÚ) паказваюць, што ў гэтым годзе папулярнасць кароткатэрміновых паездак у Польшчу вырасла на 60%. У сваю чаргу нядаўна апублікаванае даследаванне страхавой кампаніі KB Pojišťovna паказвае, што 11% чэхаў, якія маюць намер правесці сёлетні адпачынак за мяжой, наведаюць Польшчу.

ав