Вена, сталіца Аўстрыі з багатай гісторыяй і культурай, трэці раз прызнаная самым найлепшым горадам у свеце для жыцця. Такім чынам, Вена перамагла дацкі Капенгаген і швейцарскі Цюрых, якія размясціліся адразу за ім. Нягледзячы на дамінаванне ў рэйтынгу еўрапейскіх метраполій, эксперты адзначаюць рост сацыяльнай напружанасці на кантыненце, паведамляе польскі партал Onet.
Рэйтынг, апрацаваны Economist Intelligence Unit, даследаваў 173 гарады ва ўсім свеце, ацэньваючы іх з пункту гледжання стабільнасці, аховы здароўя, культуры і навакольнага асяроддзя, адукацыі ды інфраструктуры. Вена, вядомая сваёй культурнай спадчынай і высокай якасцю жыцця, атрымала высокі бал у катэгорыях стабільнасці, аховы здароўя, адукацыі і інфраструктуры.
Вена выйграла рэйтынг трэці раз. Аўстрыйская сталіца ўжо была прызнаная найлепшым горадам для жыцця ў свеце ў 2018-20 гадах. Аднак, нягледзячы на поспех Вены, у Заходняй Еўропе як рэгіёне зафіксавана зніжэнне стабільнасці. Прычыны – рост колькасці пратэстаў, ультраправы экстрэмізм, сельскагаспадарчая палітыка ЕС і супрацьдзеянне міграцыі. Гэтая сацыяльная напружанасць з'яўляецца прыкметай росту хваляванняў у рэгіёне.
Іншыя гарады ў першых радках рэйтынгу ўключалі Мельбурн у Аўстраліі і Калгары ў Канадзе. З іншага боку, з-за працяглага канфлікту ў Ізраілі Тэль-Авіў значна апусціўся ў спісе.
Дзясятка найлепшых гарадоў для жыцця выглядае наступным чынам:
1. Вена, Аўстрыя
2. Капенгаген, Данія
3. Цюрых, Швейцарыя
4. Мельбурн, Аўстралія
5. Калгары, Канада
6. Жэнева, Швейцарыя
7. Сіднэй, Аўстралія
8. Ванкувер, Канада
9. Осака, Японія
10. Окленд, Новая Зеландыя