Беларуская Служба

У якіх краінах жыхары давяраюць СМІ: найбольшы давер у Японіі, найменшы - у Сербіі

02.07.2024 15:01
У Беларусі даследаванне не праводзілася.
.
Ілюстрацыя.Фота: Shutterstock/Proxima Studio

Рост колькасці недаставерных навін, а нават дэзынфармацыі ў сацыяльных сетках, а таксама адчуванне прадузятасці традыцыйных СМІ прывялі да зніжэння даверу да масмедыя ў апошнія гады – піша Forsal.pl. На падставе нядаўняга даследавання Statista Consumer Insights, якое ахапіла 38 краін, была створаная карта недаверу да СМІ.

Менш за ўсё давяраюць СМІ жыхары Сербіі. У апытанні, праведзеным у перыяд з красавіка 2023 года па сакавік 2024 года, 41% рэспандэнтаў у Сербіі заявілі, што не давяраюць СМІ. Згодна з артыкулам «Рэпарцёраў без межаў», недавер да СМІ патэнцыйна можна звязаць з ростам гвалту ў СМІ і грэбаваннем журналісцкай этыкай у многіх СМІ. За Сербіяй ідуць Грэцыя, дзе 38 адсоткаў апытаных заявілі, што не давяраюць СМІ, і Венгрыя (27%).

На другім канцы рэйтынгу апынулася Японія, дзе толькі 6% жыхароў не давяраюць СМІ. Наступнай стала Фінляндыя – 8%. І, што цікава, Кітай, дзе кожны дзясяты рэспандэнт заявіў, што не давярае інфармацыі, якую прадстаўляюць СМІ.

У цэлым з 38 краін 20 паказалі ўзровень недаверу ад 10 да 15 працэнтаў. У гэтую групу ўваходзяць такія краіны, як Канада, Германія, Бразілія і Італія. Наступная група, дзе недавер да СМІ быў у дыяпазоне ад 16 да 20 працэнтаў, уключала Вялікабрытанію, ЗША і Польшчу. Сярод еўрапейскіх краін часцей за ўсё СМІ не давяраюць французы (21%).

нг