Беларуская Служба

Прыгоды палякаў у Егіпце: дзеці спалі на чамаданах

02.07.2024 17:03
Найгоршая для людзей была адсутнасць дакладнай інфармацыі, чаму ім прыходзіцца чакаць.
 .        .
Ілюстрацыйны здымак. Турыстам доўга не ўдавалася вырвацца з вакацыйнага раю.Фота: Pixabay.com/MarjanVegt

Інтэрнэт-выданне Onet.pl апісвае непрыемныя прыгоды польскіх турыстаў, якія не змаглі своечасова вярнуцца з паездкі ў Егіпет. Аўтарка Мартына Бельска (Martyna Bielska) адправілася ў службовую камандзіроўку разам з групай украінскіх і польскіх журналістаў. Яны жылі ў трох розных пяцізоркавых гатэлях, дзе ім паказвалі, як абслугоўваюць турыстаў з Еўропы. Журналістам, таксама, як некалькім сотням польскіх турыстаў, не ўдалося вярнуцца ў Польшчу згодна планам. Самалёт спазніўся, дакладна не вядома, па якой прычыне.

Аўтарка піша, што найгоршая для людзей была адсутнасць дакладнай інфармацыі, чаму ім прыходзіцца чакаць. Толькі з уласных прыватных крыніц у Варшаве яны даведаліся, што самалёт зламаўся. Яны чакалі звыш дзесяці гадзін у аэрапорце, пазней турыстаў паразвозілі па гатэлях ніжэйшага стандарту. Турысты павінны былі вярнуцца ноччу з суботы на нядзелю. З Польшчы на самалёце, які зламаўся, павінны былі ляцець на адпачынак іншыя турысты. Быццам бы машына паляцела напалову пустая, паколькі людзі адмаўляліся ад скарочанага не па сваёй віне адпачынку, каб атрымаць назад грошы за тур.

Турбюро не інфармавалі людзей, калі яны змогуць выехаць. У канцы канцоў яны паведамілі польскае пасольства, якое старалася аказаць якую-небудзь дапамогу. Турысты гадзінамі сядзелі ў аэрапорце, малыя дзеці спалі на чамаданах. Бяда не прыходзіць адна. Адну з жанчын укусіў скарпіён або іншае ядавітае насякомае, не абышлося без візіту ў шпіталь, але закончылася ўсё добра.

нг