Беларуская Служба

Палякі не супраць урокаў рэлігіі, аднак па іншаму, чым цяпер

06.09.2024 11:50
Больш за 60 працэнтаў рэспандэнтаў выступае за тое, каб не ўключаць у сярэдні бал па ўсіх прадметах ацэнкі па рэлігіі.
ШколаTaken/pixabay.com/CC0 Public Domain

Заняткі рэлігіі на першым або апошнім уроках, спалучэнне ў адну групу вучняў з розных класаў, адзнакі, якія не ўваходзяць у сярэдні бал па ўсіх прадметах, а з наступнага школьнага года - абмежаванне колькасці ўрокаў рэлігіі да аднаго ў тыдзень – гэта змены ўведзеныя Міністэрствам нацыянальнай адукацыі, якія выклікалі дыскусіі ў грамадстве. Спрэчка абвастраецца і становіцца не толькі адукацыйнай, але і палітычнай тэмай. Што пра гэта думаюць палякі, пацікавілася Rzeczpospolita.



Паводле вынікаў апытання, праведзенага па замове газеты Інстытутам рынкавых і сацыяльных даследаванняў IBRiS, 60,3 працэнта рэспандэнтаў выказалася за тое, каб пры вылічэнні сярэдняга бала па ўсіх прадметах, адзнака па рэлігіі не бралася пад увагу. Супраць выказаліся 28,4 працэнта рэспандэнтаў, а 11,3 працэнта заявіла, што не мае свайго меркавання па гэтым пытанні.

61,6 працэнта ўдзельнікаў апытання падтрымалі таксама ідэю правядзення ўрокаў рэлігіі на першай і апошняй гадзіне школьных заняткаў, а таксама прапанову аб'ядноўваць у адну групу вучняў розных класаў, калі жадаючых удзельнічаць у занятках рэлігіі менш чым сем вучняў у адным класе. Супраць выказаліся 27,3 працэнта, а 11 працэнтаў апытаных не мелі свайго меркавання на гэты конт.



У сваю чаргу 56 працэнтаў рэспандэнтаў падтрымлівае ідэю абмежавання колькасці ўрокаў рэлігіі да аднаго ў тыдзень. Амаль траціна апытаных выказалася супраць, а больш за 12 працэнтаў - не мелі свайго меркавання па гэтай справе.

Нагадваем, змены, датычныя ўрокаў рэлігіі ў школах, выклікалі крытыку з боку правых асяроддзяў у Польшчы, якія абвінавачваюць улады ў спробе выцяснення згаданых заняткаў са школы. Свой пратэст выказала таксама Канферэнцыя епіскапату Польшчы.

аз

Навучальны год пачынаецца канфліктам паміж Каталіцкім касцёлам і Міністэрствам адукацыі

01.09.2024 11:12
Сутнасць праблемы – змены ў форме навучання рэлігіі ў школах.