Беларуская Служба

Варшаўская ВНУ прадавала ўкраінскім студэнтам пасведчанні аб вучобе

11.09.2024 20:01
Дзякуючы гэтаму яны маглі пазбегнуць абавязковага дзяржаўнага экзамену ў сваёй краіне.
Школа Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Студэнты з Украіны вучыліся ў Collegium Humanum у Варшаве «на паперы». Дзякуючы гэтаму яны маглі пазбегнуць дзяржаўнага экзамену ў сваёй краіне - абавязковага для ўсіх выпускнікоў сярэдніх школаў, якія жадаюць паступіць у вышэйшыя навучальныя ўстановы Украіны. Украінскі студэнт можа быць вызвалены ад згаданага іспыту пры ўмове, што як мінімум адзін год вучыўся ва ўніверсітэце адной з краін ЕС.

 Следства па справе парушэнняў у былым Collegium Humanum (цяпер гэта Універсітэт бізнесу і прыкладных навук «Varsovia») выявіла паталогіі беспрэцэдэнтнага маштабу - у тым ліку сістэму карупцыі ў некалькіх іншых прыватных польскіх універсітэтах, напрыклад, у Лодзі, Гданьску, Торуні і Вроцлаве, паведамляе Rzeczpospolita.

Пракуратура, якая правярала правілы выдачы дыпломаў, таксама выявіла, што варшаўская вучэльня масава выдавала студэнтам з Украіны пасведчанні аб заканчэнні першага курса, хаця яны ні разу не з'явіліся ў школе.

Былому рэктару ВНУ Паўлу Ч., які з лютага знаходзіцца пад вартай, прад'яўлена ўжо 75 абвінавачанняў, у тым ліку ў хабарніцтве ў памеры 1 мільёна злотых за выдачу больш за тысячы несапраўдных дыпломаў.

«Маштабы парушэнняў у прыватных універсітэтах Польшчы, выяўленыя падчас скандалу, жахлівыя», - распавядае суразмоўца газеты.

Як устаноўлена падчас следства таксама дырэктар Бюро Польскага акрэдытацыйнага камітэта Артур Г., які даваў згоду, напрыклад, на адкрыццё новага кірунку навучання, браў грошы не толькі ад рэктара Collegium Humanum, але таксама ад рэктараў іншых прыватных ВНУ ў Польшчы, паведамляе Rzeczpospolita.

аз


Візавы скандал у Польшчы мае сваё студэнцкае вымярэнне

04.07.2024 08:15
Паводле вынікаў дзяржаўнай праверкі, у сярэднім кожны другі замежны студэнт не дайшоў нават да другога курсу.