Партал польскай паліцыі Policja.pl паведамляе пра няштатную сітуацыю, якая здарылася ў горадзе Чанстахова. Да двух паліцэйскіх, якія патрулявалі вуліцы горада на аўтамабілі, звярнуўся мужчына. Ён сказаў, што ў аўто знаходзіцца яго жонка з 4-месячнай дачкой, у якой адкрыўся моцны крывацёк. Паліцэйскія, зразумеўшы сур’ёзнасць сітуацыі, загадалі мужчыне ехаць за імі, а самі, уключыўшы светлавую і гукавую сігналізацыю, суправаджалі аўтамабіль з малым пацыентам да клінікі. У бальніцы дзяўчынкай заняліся спецыялісты.
вс