Беларуская Служба

«Ліцвінізм» – гібрыдная зброя рэжыму Лукашэнкі

01.10.2024 14:41
У Варшаве прайшла міждысцыплінарная дыскусія паміж гісторыкамі, сацыёлагамі ды палітолагамі пра прыроду новага сацыяльнага руху –ліцвінізму.
Аўдыё
  • Ліцвінізм зброяй рэжыму ў Мінску
.
Вільня. Ілюстрацыйны здымакY.Likhtarovich Praca własna

Ідзецца пра ініцыятывы некаторых беларускіх дзеячаў абвесціць ВКЛ выключна беларускай спадчынай. У сваю чаргу ў часткі літоўскіх палітыкаў – гэта выклікала негатыўнае стаўленне да ўсіх беларусаў. Спецыялісты разбіраліся ў прыродзе дадзенай з’явы.

У мінулым годзе ў Літве заўважальнай палітычнай праблемай стаў маргінальны беларускі грамадскі рух ліцвіні́зму. Адэпты гэтай ініцыятывы цалкам або часткова адмаўляюць ролю продкаў літоўцаў у стварэнні сярэднявечнай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага, лічыць гістарычную спадчыну гэтай дзяржавы належнай у асноўным або цалкам беларусам. Літоўскія палітыкі пачалі казаць пра пагрозу з боку беларусаў.

Адмыслоўцы зазначаюць, што ліцвінізм – гэта сучасная з’ява, штучнага характару, перакананы польскі гісторык з Акадэміі навук Лешак Заштаўт.

- Гэта штучная з’ява, пра гэта кажуць беларускія ды літоўскія гісторыкі. Вядома, як кожны тэрмін яго можна выкарыстаць у гістарычнай перспектыве. Прафесар Рымантас Мекніс з Літвы заўважыў, што карані яго можна шукаць у тым, што адбывалася пра канцы ХІХ-га і на пачатку ХХ-га стагоддзяў. Калі мы прызнаем, што ёсць праявы ліцвінізму ў сённяшняй інтэрпрэтацыі, тады яна можа мець карані ў тым часе, калі дзейнічалі віленскія краёўцы, Міхал Ромэр. Але насамрэч – гэта хутчэй новая рэч, якая актывізавалася пару год, максімальна апошнія 20 год. На маю думку, такі падыход: спрачацца пра тое, хто мае больш права на спадчыну ВКЛ – літоўцы ці беларусы, - гэта  вядзе нас у тупік.

На думку сацыёлага ды публіцысткі Насты Ільіной, за абуджэннем ліцвінізму стаіць беларускі рэжым, які выкарыстаў маргінальныя дыскусіі дзеля дэзынфармавання літоўскага боку.

- Беларусь уцягнутая ў гібрыдную вайну. Рэжым выкарыстоўвае ў гэтым шмат інструментаў6 міграцыйны крызіс на мяжы, а таксама дэзінфармацыя. Гэта мы бачым з ліцвінізмам. Рэжым проста ўзяў на ўзбраенне дыскусію ў некаторых навуковых колах, якая ішла пра спадчыну.

Вострая рэакцыя літоўца на ліцвінізм – гэта абуджэнне старых фобій, перакананы літоўскі гісторык, выкладчык Віленскага Універсітэту Альвідас Нікжэнтайціс.

- Жартам кажучы, вінаватыя ў гэтым усім тут палякі. Праблема літвінізму перакінуўся з польска-літоўскіх адносін. Доўгі час, недзе 50 год прычынай нязгоды была справа Вільні. Літоўцы заўсёды баяліся, што палякі хочуць вярнуць сабе Вільню. Комплекс Вільні ў літоўцаў з’явіўся разам са стратай горада ў міжваенныя часы. Цяпер, калі з’явілася тэорыя, што сапраўднымі ліцвінамі былі беларусы, сярод літоўцаў з’явіўся пярэпалах, што беларусы не толькі хочуць забраць супольную гісторыю ВКЛ, але і Вільню. Да гэтага дадалася іншая траўма. Літоўцы марылі пра літоўскамоўную Вільню. Гэта ўдалося зрабіць. Але ў 2020-м і 2022-м літоўцы прынялі шмат беларусаў ды украінцаў. У выніку за апошнія гады Вільня зноў стала рускамоўнай. Адсюль незадаволенасць, што горад зноў пестаў быць літоўскамоўным.

Калі да гэтага дадаць прыватныя канфлікты на гістарычнай глебы ды зацікаўленасць медый, вось і атрымалася выбуховая сумесь, сур’ёзная праблема, якіх даўно не было ў беларуска-літоўскіх адносінах, кажа палітолаг Пётр Рудкоўскі.

- Гэта інтэрпрэтацыя гісторыі, але і таксама пытанне міграцыі. Банальнае, але адчувальная для часткі літоўскага грамадства. Пасля 2020-га года міграцыя з Беларусі ды Украіны правяла да таго, што літоўскія гарады пачалі дэлітуанізавацца, асабліва Вільня. Гэта балюча. Скідаць віну на гэта на украінцаў немагчыма, застаюцца беларусы. Тут з’явіўся ліцвінізм – уяўная прэтэнзія нязначнай часткі беларусаў уздзейнічае на эмацыйным узроўні. Да гэтага пытанне як інтэрпрэтаваць спадчыну ВКЛ адбывалася ў спакойным ключы. Калі гэта спалучылася з міграцыйным пытаннем, на гэта яшчэ наклаліся эмоцыі, пэўныя адзінкавыя выпадкі гарачых канфліктаў паміж паасобным літоўцам і беларусам, плюс атрымалі шырокі медыйны розгалас, у выніку з ліцвінізму вырасла даволі сур’ёзная міжнацыянальная праблема.

Спецыялісты прагназавалі, што доўга ліцвінізм не «пажыве». Сярод гісторыкаў дыскусіі ідуць у зусім іншы бок, зазначае Наста Ільіна.

- У польскай гістарычнай навуцы, ва Украіне таксама, апошнія гады кажуць пра тое, што Рэч Паспалітая было не толькі двух народаў. Гэта гісторыя некалькі народаў. Тое самае ВКЛ. Калі мы кажам ліцвін – гэта было не столькі этнічнае паняцце, колькі палітычнае. Гэта быў грамадзянін, які мог быць балтам і русінам. Кажучы гэта, я паглядзела ў вочы літоўскаму даследчыку, ён пагадзіўся. Гэта і ёсць той дыялог, які нам патрэбны, у гэтым мы можам бачыць перспектыву далейшага развіцця.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч