Беларуская Служба

Матч «Легія» – «Дынама» ў Варшаве адбудзецца без заўзятараў з Беларусі

15.10.2024 12:30
Чаго баіцца клуб з Мінска? Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра «ідэалагічныя справы».
Клубны маскот ДынамошаАўтар: FC Dinamo Minsk — https://dinamo-minsk.by/be/press-tsentr/~shownews/title_140602020, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=92016949

Набліжаецца матч паміж варшаўскай «Легіяй» і мінскім «Дынама» ў рамках Лігі канферэнцый УЕФА. Сустрэча запланаваная на 7 лістапада (18.45). Аднак, як паведамляе старонка i.pl., на стадыёне варшаўскага клуба на вуліцы Лазенкоўскай заўзятараў з Беларусі не будзе.

Адміністрацыя беларускага клуба не будзе заказваць для іх білетаў і дапамагаць ім іх атрымаць. Чаму?

Пасля пачатку расійскай вайны супраць Украіны Беларусь падтрымала Расію. Улады Беларусі дазволілі Расіі скарыстаць сваёй тэрыторыяй для запуску ракетаў па Украіне і канцэнтрацыі расійскіх войскаў уздоўж мяжы з суседняй краінай. У сваю чаргу ў ліпені споўнілася тры гады з пачатку, ініцыяванага Крамлём, міграцыйнага крызісу на польска-беларускай мяжы.

Нягледзячы на ​​гэта, УЕФА не выключыла Беларусі з еўраспаборніцтваў. Беларуская зборная ўдзельнічае ў Лізе нацый, клубы - у кубках. Было толькі вырашана, што хатнія матчы павінны праводзіцца на нейтральнай пляцоўцы; зборная Беларусі гуляе ў Венгрыі, «Дынама» - у Азербайджане.

«Дынама» не арганізоўвае сектара для гасцей і не будзе дапамагаць у набыцці білетаў на наступныя выязныя матчы еўракубкаў: 24 кастрычніка супраць фінскага ХІК (HJK) у Хельсінкі і 7 лістапада супраць польскай «Легіі» ў Варшаве, паведаміў клуб на сваім профілі ў сацыяльных сетках.

Магчымасць каментаваць гэтае паведамленне была заблакіравана. Ніякіх абгрунтаванняў такога рашэння ў кароткай заяве не прыводзіцца. За гэтым, хутчэй за ўсё, стаяць беларускія ўлады, якія баяцца ідэалагічных дэманстрацыяў, напрыклад, расцяжак з крытыкай рэжыму ў Мінску і вайны ва Украіне.

За апошнія гады большасць рэпрэсаваных у краіне беларусаў, у тым ліку і заўзятараў «Дынама», эмігравалі ў Польшчу. Значная іх частка пражывае ў Варшаве.

аз