На першым семінары па робататэхніцы ў Быдгашчы ва Універсітэцкім шпіталі імя Юраша — найвыбітнейшыя ўролагі з усёй Польшчы назіралі «ўжывую» за аперацыяй органаў тазавага дна, якая праводзілася з дапамогай робатаў Да Вінчы.
«Праводзілася працэдура выдалення мачавога пузыра ў хворага на рак», — кажа загадчык паліклінікі ўралогіі прафесар Томаш Дрэва.
— Унікальнасць хірургіі з дапамогай робатаў заключаецца ў тым, што хірург непасрэдна не дакранаецца да пацыента. Плячо робата з’яўляецца працягам яго рук. Семінары і навучанне вельмі патрэбныя. Нам патрэбныя шпіталі, у якіх праводзяцца робататэхнічныя аперацыі. Дзяржава мусіць фінансаваць гэтага тыпу медычныя працэдуры, таму што, кампенсацыя наўпрост ператвараецца ў магчымасці навучання і практыкі, і шпіталь можа праводзіць аперацыю, якая кампенсуецца дзяржавай. Аднак гэтая медыцынская працэдура з выкарыстаннем робатаў не субсідуецца, таму ў Польшчы іх праводзяць вельмі мала.
На першы ў Польшчы семінар медыкаў па робататэхніцы ў Быдгашчы прыехалі найлепшыя польскія ўролагі, быў запрошаны выбітны прафесар з Нямеччыны, — распавёў удзельнік семінара доктар Адам Астроўскі.
— Самае галоўнае тое, што мы можам задаваць пытанні ўжывую, можам спрачацца і шукаць, як гэта зрабіць лепш, таму што кожны з нас робіць усё крыху інакш, гэты абмен думкамі, вопытам і назіраннямі — вялікая карысць для ўсіх нас.
Першы семінар уролагаў па выкарыстанні робатаў у медыцыне прайшоў у Быдгашчы ва Універсітэцкім шпіталі імя Юраша.
IAR/яс
Слухайце аўдыёфайл