Беларуская Служба

У Польшчы ўвядуць новы выходны

25.10.2024 17:16
«Будзе вольны ад працы калядны вечар для ўсіх», - запэўнівае  міністр сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы Агнешка Дзем'яновіч-Бонк.
Ілюстрацыя Shutterstock/Dasha Petrenko

«Будзе вольны ад працы калядны вечар для ўсіх», - сказала ў эфіры радыё TOK FM  міністр сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы Агнешка Дзем'яновіч-Бонк. Партыя «Левыя» неўзабаве падасць у парламент гатовы законапраект на гэты конт. 

«Цяпер наймальнікі скарачаюць працоўны дзень. Добра было б, каб закон адпавядаў рэчаіснасці, давайце зробім закон больш рэалістычным. Дзякуючы выходнаму дню напярэдадні Калядаў кожны зможа падрыхтавацца да свят. І веруючыя, і няверуючыя будуць шчаслівыя» - сказала ў эфіры радыё TOK FM міністр сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі.

Палітык разлічвае, што адпаведныя заканадаўчыя змены атрымаецца ўвесці ўжо сёлета.

эж