Польскае радыё аказвае патранат для праекта «Мост Салідарнасці», які рэалізуецца ва Украіне. Каардынатарка праекта старшыня Фонду «Мост Салідарнасці» Марта Тытанец была нядаўна з візітам ва Украіне ды распавяла пра дзейнасць фонду на месцы.
Грамадская арганізацыя рэалізуе там праект «Псіхамедыцынская падтрымка грамадзянскага насельніцтва і павышэнне кампетэнцый медперсаналу ў Днепрапятроўскай, Запарожскай і Данецкай абласцях Украіны».
– У гэтым годзе фонд «Мост Салідарнасці» ажыццяўляе праект фінансаваны Міністэрствам замежных спраў у рамках «Польскай дапамогі» на псіхамедычную падтрымку цывільнага насельніцтва, а таксама паляпшэнне навыкаў медычнага персаналу ў трох абласцях на ўсходзе Украіны: у Днепрапятроўскай, Запарожскай ды Данецкай. У рамках праекту адбываюцца наступныя дзеянні. Першае – гэта трэнінгі з першай псіхалагічнай дапамогі, другое – мабільныя паліклінікі. Я была ва Украіне цяпер, дзе назірала як праект рэалізуецца на месцы. Мабільны шпіталь працуе ў Паўлаградзе, там мы прымаем людзей, якія ўцякаюць ад фронту, які наблізіўся ўжо на 100-150 кіламетраў да горада. людзі бягуць з малых вёсак, дзе небяспечна знаходзіцца.
Якім чынам акрэсляюць патрэбы на дапамогу?
– Наш партнёр удзельнічае ў так званым кластары здароўя. Гэта сістэма ААН, якая дапамагае ўцекачам. Адным з элементаў з’яўляецца кластар здароўя, у рамках якога адбываецца супраца паміж медычнымі структурамі ды мясцовымі ўладамі. Так абмяркоўваюцца выклікі на падставе справаздач і рапартаў. У апошнія месяцы высветлілася, што людзі працуючыя на месцы ў структурах па надзвычайных сітуацыях, моцна загружаныя, працуюць пад вялікім ціскам і патрабуюць хуткай псіхалагічнай дапамогі.
Колькі людзей карыстаюцца дапамогай?
- Мы працуем нармальны ў працоўныя гадзіны. Цягам дня прымаем ад 20 да 50 пацыентаў. Гэта залежыць ад стану здароўя ды патрэб, з якімі прыходзяць людзі, ад сітуацыі. У сярэднім на аднаго пацыента прызначаем дзесяць і больш хвілін. Потым праводзім даследаванні, рэгіструем ды прыпісваем лекі. Гэта больш за дзесяць хвілін на пацыента, я бачыла як адбываецца прыём.
Колькі чалавек працуюць у праекце фонду ва Украіне?
– У кожнай мабільнай паліклініцы працуе мінімум лекар, медсястра ды рэгістратар. Тры ключавыя асобы. У трэнінгах з хуткай псіхалагічнай дапамогі задзейнічаныя псіхатэрапеўты. Удзельнікі каля 8 чалавек, максімум 10 чалавек. У шпіталях мінімум працуюць 3 асобы. Мы каардынуем нашу працу з іншымі падобнымі медычнымі пунктамі. Мы там не адныя, таксама мясцовая адміністрацыя інфармуе, хто і дзе прымае. Людзі адзін аднаму перадаюць. Я сама гэта бачыла, што людзі ідуць цэлы дзень і мы ўвесь час прымалі пацыентаў.
Як далучыцца да праекту ў якасці працаўніка ці валанцёра?
– На сённяшні дзень у праекце ёсць шмат працоўных вакансій. Часта мы абвяшчаем набор на каардынатар працы на месцы, таксама патрэбныя лекары ды медсёстры, мы запрашаем на нашу Інтарнет старонку, каб пазнаёміцца з умовамі. Гэта ж тычыцца і валанцёраў. У першую чаргу цяпер нам патрэбныя лекары, усіх жадаючых запрашае на профіль ФБ нашага фонду. У Польшчы мы не маем валанцёраў, толькі супрацоўнікаў палякаў і славакаў, яшчэ людзей з Аргенціны ды Швецыі таксама. Запрашаем да супрацоўніцтва, дэталі абмяркуем пры асабістай размове на наш профіль у сацыяльных сектах ці на наш партал.
Наколькі бяспечна цяпер працаваць ва Украіне?
– У першую чаргу мы прысутнічаем у Дняпры, там наш галоўны лагістычны цэнтр. Мы маем працэдуры бяспекі выпрацаваныя, якім трэба падпарадкоўвацца. Наша праца адбываецца на тэрыторыі краіны, ахопленай вайной. Таму бяспецы надаем вялізарную ўвагу, але не можам паўплываць, што на канкрэтны дом упадзе бомба ці не. Кожны павінен усведамляць, што едзе ў краіну, дзе ідзе вайна і вядуцца ваенныя дзеянні. Мы не працуем на лініі фронту, у гарадах, дзе больш бяспечна, але правіла бяспекі нас абавязваюць таксама.
Фонд «Мост салідарнасці» працуе ва Украіне ў супрацоўніцтве з гуманітарнай арганізацыяй Step-In Ukraine, а суфінансуе гэтую задачу Міністэрства замежных спраў Польшчы.
Назар Алійнюк/юл