Беларуская Служба

Шлюбны кансультант дорыць маладой пары казку

22.11.2024 15:51
У шлюбнага кансультанта ёсць спраўджаныя спецыялісты па розных пытаннях, звязаных з вяселлем, з якімі ён супрацоўнічае, улічваючы патрэбы і фінансавыя магчымасці заказчыка.
Dwie godziny, 40 minut i 15 sekund byłem z narzeczoną - to reportaż Krystyny Melion i Marii Rosy Krzyżanowskiej o oszustach matrymonialnych
"Dwie godziny, 40 minut i 15 sekund byłem z narzeczoną" - to reportaż Krystyny Melion i Marii Rosy Krzyżanowskiej o oszustach matrymonialnychshutterstock.com/LL_studio

Прафесія шлюбных кансультантаў вядомая перш за ўсё гледачам амерыканскіх рамантычных кінакамедый. Гэты занятак стае ўсё больш папулярным таксама ў Польшчы.

Са спецыялісткай у галіне арганізацыі шлюбаў пагутарыў тыднёвік «Puls».

Моніка Вышыньска расказала чым займаецца шлюбны кансультант.

- Яго задача падарыць маладой пары казку. Такі кансультант арганізуе шлюб і вяселлe - усё што з ім звязана ад самага пачатку да канца - выбірае і наймае пастаўшчыкоў паслуг, складае план мерапрыемства, вырашае праблемы, ліквідуе перашкоды і здзяйсняе мары. Неабходна ведаць, чаго прагне маладая пара, што для іх важна, трэба ўмець  слухаць.

У шлюбнага кансультанта ёсць спраўджаныя спецыялісты па розных пытаннях, звязаных з вяселлем, з якімі ён супрацоўнічае, улічваючы патрэбы і фінансавыя магчымасці заказчыка.

Моніка Вышыньска расказала пра нетыповыя шлюбныя замаўленні. Яна падкрэслівае, што маюць значэнне канфесійная і нацыянальная прыналежнасць.

Адзін з нетыповых запытаў быў ад мужчыны, які хацеў праз цэлы горад прыехаць на кані вярхом пад дом будучай жонкі, таму што гэта традыцыйная цырымонія ў яго нацыянальнай культуры. Іншая пара замовіла нетыповы вясельны торт у выглядзе сабакі таксы - любімага гадаванца жаніха. Часам прыходзіцца арганізоўваць шлюб і вяселле ў месцы, дзе маладыя пазнаёміліся, або ладзіць прыём у нейкім стылі, або рыхтаваць нетыповыя забавы для гасцей, напрыклад, стральбу з лука. Адна пара вянчалася ў стылі фэнтэзі, іншыя замовілі вяселле на замку.

 Аб працы шлюбнага кансультанта распавядае тыднёвік «Puls».

яс