Слухайце матэрыял у далучаным файле!
Сябры ўстановы «Лекары за праўду і справядлівасць» шукалі інфармацыю пра тое, што адбываецца за сценамі калоніі, сярод былых палітзняволеных.
Было праведзена вялікае апытанне пра ўмовы ўтрымання жанчын, стаўленне да іх з боку адміністрацыі, з якімі цяжкасцямі яны сутыкнуліся: 90 пытанняў, удзел бралі 20 былых палітзняволеных. Пытанні тычыліся медыцынскай, псіхалагічнай дапамогі, гігіены, умоў утрымання, ежы.
Ініцыятарам гэтага даследавання была псіхолаг Вольга Вялічка.
Вось, што распавялі былыя палітзняволеныя Вольга Скрашчук, Мія Міткевіч, Дар'я Афанасьева.
«Я думала, мяне пазбаўляюць свабоды, але выявілася, што нас пазбаўляюць здароўя, падтрымання гігіены, нас пазбаўляюць нейкага маральнага права на думкі, сяброўства, зносіны і гэтак далей. Мы ж не жанчыны, мы ж асуджаныя і кантынгент. Там нельга ўпрыгожанняў — ні завушніц, ні пярсцёнкаў. З упрыгожанняў можна толькі заколкі на валасы».
«Калі я трапіла ў турму, першае, што мяне шакавала — бяссілле перад гэтай сістэмай, ты не можаш нічога зрабіць. Другое — гэта жорсткія ўмовы ўтрымання, перапоўненыя камеры, няма паветра, няма прагулак, няма самых неабходных сродкаў гігіены для жанчын. А таксама ўразіў фізічны і маральны гвалт з боку супрацоўнікаў сістэмы.
Нам не трэба маўчаць. Мы павіны распавядаць свае гісторыі, мы павінны не проста расказваць, а крычаць на ўвесь свет пра тое, што робяць з жанчынамі ў турмах Беларусі. Ведаеце, што мяне шакавала яшчэ ў турмах? Гэта жанчыны — яны ўсе з вышэйшай адукацыяй. У некаторых было трое і больш дзяцей. Але я ведаю гісторыі, калі жанчыны выходзілі з турмы і, на жаль, іх сем'і распаліся».
«Было пакаранне гігіенай — яе адсутнасцю. Калі атрад "касячыў", начальніца атрада гаварыла: «Я закрываю душ».
Жанчыны ў зняволенні часта не маюць належнага доступу да неабходнай медыцынскай дапамогі. Банальна, не хапае гігіенічных сродкаў, бываюць перапоўненыя камеры, асабліва гэта тычацца следчых ізалятараў, дрэнныя санітарныя ўмовы. У Гомельскай калоніі жанчыны працуюць на швейнай вытворчасці, дзе шмат пылу, але яны вымушаная там працаваць, нягледзячы, напрыклад, на алергію, астму.
Гомельская калонія, якая з'яўляецца асноўнай для асуджаных жанчын, выявілася месцам з надзвычай жорсткімі ўмовамі ўтрымання.
вх