Беларускі настаўнік з Варшавы Ягор Сурскі, зычыць нам, каб ужо сёння дбалі пра сваё заўтра, а менавіта займаліся сваімі дзедзьмі, не шкажавалі для іх часу і сілаў:
— Беларуская суботняя школка пры «Акадэміі добрай адукацыі» дзейнiчае ўжо трэці год запар. На дадзены момант адбылося больш за пяцьсот гадзін заняткаў, а гэта — пры зачынным удзеле бацькоў і вучняў — вялікая праца настаўнікаў.
Маім калегам хочацца пажадаць перадусім творчага натхнення, а бацькам і вучням хочацца пажадаць таго, каб яны заўсёды мелі магчымасць выбару.
Выбару ў адукацыйным сэнсе для таго, каб правільна вызначыць кірунак развіцця для свайго дзіцяці. Са святамі вас, слухачы Беларускай службы, і да сустрэчы ў новым 2025 годзе на занятках Беларускай суботняй школы!