Беларуская Служба

Тры каралі: гісторыя, легенды і хрысціянскае значэнне

06.01.2025 07:18
Сёння каталіцкае свята Трох Каралёў. Яно з'яўляецца адным з самых ранніх святаў, устаноўленых царквой.
Аўдыё
  • Тры каралі: гісторыя, легенды і хрысціянскае значэнне
6        ,   -
6 студзеня – у каталіцкай традыцыі свята Трох каралёў, у Польшчы - свабодны дзень ад працыkalhh/pixabay.com/C02

На Усходзе яно адзначалася ўжо ў III стагоддзі, у той час як у царкве заходняга абраду з канца IV стагоддзя. Усходняя царква аб'яднала свята Трох Каралёў з Божым Нараджэннем, якое адначасова адзначалася як свята Аб'яўлення Пана. У каталікоў гэта свята незалежнае ад Божага Нараджэння.

А пачалося ўсё так: Мацвей піша: «Пасля таго, як Езус нарадзіўся ў Віфлееме ў Іўдзеі, у часы цара Ірада, мудрацы з усходу прыйшлі ў Ерусалім і спыталіся, дзе нованароджаны цар іўдзейскі, бо мы бачылі яго зоркі на ўсходзе. Калі цар Ірад пачуў гэта, ён сабраў усіх першасвятароў і кніжнікаў народа і спытаўся ў іх, дзе павінен нарадзіцца Месія Іўдзеі, бо так напісана прарокам. Тады Ірад таемна паклікаў мудрацоў і спытаў у іх дакладны час з'яўлення зоркі. І ён накіраваў іх у Віфлеем і сказаў: Ідзіце туды і старанна шукайце дзяцей».

Каралі прыходзілі пакланіцца нованароджанаму Езусу. Гэта факт ці проста біблейскія апавяданні? Кім былі згаданыя тры каралі? Тлумачыць Гжэгаж Гурны, аўтар кнігі «Тры каралі»:

- Мацвей Евангеліст не піша пра трох каралёў, ён выкарыстоўвае толькі грэцкае слова «magoi», якое можна перакласці як чараўнікі, мудрацы, святары, але таксама варажбіты, астролагі. Біблейскія археолагі, гісторыкі схіляюцца да тэзіса, што яны прыйшлі менавіта з усходу. На ўсход ад Святой Зямлі былі раёны, дзе астралогія была вельмі развіта. У Вавілоне былі ўпершыню ідэнтыфікаваныя першыя пяць планет нашай сонечнай сістэмы. Цікава, што астраномы, якія займаліся назіраннямі за небам, змаглі дакладна прадказаць даты сонечных зацьменняў. Лічылася, што рухі нябесных цел таксама аказваюць уплыў на лёсы імперый або асобных кіраўнікоў, таму на аснове астраноміі, гэта значыць назірання за небам, склалася такая спецыфічная трактоўка гэтых з'яў у рэлігійным ключы. Такім чынам, усё сведчыць аб тым, што гэтыя вандроўнікі з усходу былі астраномамі, астролагамі, святарамі, мудрацамі.

Яны прыйшлі са старажытнай Анатоліі, гэта значыць з Малой Азіі, з горада Кашан у цяперашнім Іране. Іх вяла Віфліемская зорка.

- Гэтае пытанне турбавала астраномаў на працягу многіх стагоддзяў. У 1604 годзе выбітны нямецкі астраном Іяган Кеплер выказаў здагадку, што Віфліемская зорка магла быць злучэннем Юпітэра і Сатурна ў сузор'і Рыбы. Гэта вельмі рэдкая астранамічная з'ява. Яна паяўляецца тры разы на працягу аднаго года толькі адзін раз у 800 гадоў. І так атрымалася, што ў той час, калі гісторыкі кажуць пра год нараджэнне Хрыстова, гэта значыць на мяжы VI-VII стагоддзяў да нашай эры, гэтая з'ява была бачная на небе. Кожная планета адпавядала рознаму сімвалічнаму значэнню. Юпітэр быў каралеўскай планетай. Абазначаў уладарства імператара. Сатурн быў прывязаны да ізраільскага народу. Сузор'е Рыбы было звязана з пачаткам новага перыяду ў гісторыі чалавецтва. Калі спалучыць пачатак новай эры, з'яўленне цара і матыў яўрэйскай нацыі, то гэта можна лічыць інфамацыяй аб нараджэнні яўрэйскага цара.

Тым больш, што ў былі прароцтвы аб прыходзе Месіі, пра якія напэўна ведалі тагачасныя святары і астролагі. Яны былі менавіта мудрацамі, прарокамі, магамі. Матыў каралёў паявіўся значна пазней, кажа Гжэгаж Гурны:

- Толькі ў 6 стагоддзі такая народная набожнасць, народная традыцыя назвала гэтых трох мудрацоў каралямі. Між іншым таму, што ў адным з псальмаў напісана, што каралі і кіраўнікі гэтай зямлі будуць пакланяцца Хрысту. І тады гэтых трох мудрацоў злучылі з прадстаўнікамі розных кірункаў свету, іх каралямі.

Іх імёны - Каспар, Мельхіёр і Бальтасар – паходзяць ад слова «кароль» на розных мовах. Евангеліст Мацвей піша, што тры каралі прывезлі золата, ладан і міру, а прыйшлі дадому, а не ў стайню. Гжэгаж Гурны кажа, што гэта чарговае памылковае ўяўленне пра Трох Каралёў:

- Яны прыйшлі ў дом, таму што яны ўжо прыбылі значна пазней, пасля нараджэння. Адзначым, што Ірад загадваў забіваць дзяцей ва ўзросце да двух гадоў. Ён кіраваўся звесткамі, якія атрымаў ад мудрацоў з усходу, ён загадаў забіваць дзяцей да двухгадовага ўзросту. Больш за тое, гэтыя мудрацы прыйшлі да Езуса пасля яго ахвяравання ў храме, што звычайна адбывалася праз тыдзень пасля нараджэння. У той час сям'я магла пасяліцца ў Віфлееме, бо вядома, што адтуль паходзіць Юзэф. У сваю чаргу народзіны адбыліся ў іншым месцы, і крыху раней.

Свята Трох Каралёў (таксама вядомае як Аб'яўленне Госпада або Эпіфанія) адзначаецца 6 студзеня і мае глыбокі рэлігійны сэнс у хрысціянскай традыцыі.

Падарожжа мудрацоў сімвалізуе прызнанне Езуса не толькі Збавіцелем яўрэяў, але і ўсіх народаў зямлі. Мудрацоў вяла да Езуса зорка, што стала сімвалам Боскага святла, якое паказвае людзям шлях да збаўлення. Гэта святло сімвалізуе прысутнасць Бога і Яго ласку, якая вядзе кожнага чалавека да праўды. Мудрацы, нягледзячы на свой высокі статус, упалі на калені перад Езусам і прызналі Яго вышэйшай уладай. Гэты акт пакоры паказвае, што сапраўдная веліч прыходзіць праз служэнне і пакланенне Богу.

У розных краінах свята адзначаецца па-рознаму. У Каталіцкім касцёле асвячаюць крэйду і ладан. На дзвярах дамоў пішуць літары "C+M+B" (ад імёнаў традыцыйных мудрацоў — Каспар, Мельхіёр, Бальтасар) і год, што сімвалізуе благаслаўленне. У многіх краінах ладзяцца тэатралізаваныя шэсці, якія адлюстроўваюць падарожжа трох мудрацоў.

ав

слухайце аўдыё