Беларуская Служба

17-гадовы канадзец трапіў у сетку ФСБ. Асудзілі яго ў Польшчы

11.01.2025 08:09
Прынада ў «Telegram» у выглядзе валанцёрства. Затым патрабаванні аб супрацоўніцтве і пагрозы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Vintagelee/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прынада ў «Telegram» у выглядзе валанцёрства. Затым патрабаванні аб супрацоўніцтве і пагрозы – так у сетку ФСБ трапіў 17-гадовы канадзец. У выніку Лэйкен П. паўстаў перад польскім правасуддзем – піша ў пятніцу «Rzeczpospolita».

Газета паведамляе, што 17-гадовы канадзец быў упэўнены, што знайшоў працу ў гуманітарнай арганізацыі. «Замест гэтага яго чакала сустрэча з супрацоўнікамі ФСБ Расіі, атрыманне інструктажу і разведвальных заданняў. Ён не вытрымаў і ўцёк у Польшчу, піша «Rz».

Паводле штодзённіка, падлетак прызнаўся супрацоўнікам паліцыі, выкліканым у гатэль у Варшаве ў канцы траўня 2024 года, што ён расійскі шпіён і хоча здацца. Ён быў нападпітку, сцвярджаў, што баіцца за сваё жыццё і хацеў расказаць пра ўсё польскім праваахоўным органам.

«Пачалося ўсё нявінна. Лэйкен П. з Канады хацеў стаць валанцёрам і дапамагчы Украіне. У адным з расійскіх Telegram-каналаў ён знайшоў рэкламу гуманітарнай арганізацыі, якая таксама дзейнічае ў Расіі. Абмеркаваў дэталі і прыехаў, як яму раілі, аб'язным шляхам праз Турцыю, а адтуль па вызначаным адрасе ва Украіне, у яго забралі пашпарт, тэлефон і пачалі пагражаць забойствам. Маладому чалавеку далі зразумець, што ведаюць пра яго сям'ю. Калі ён будзе паслухмяныя, то яму дадуць жыллё, зарплату і нават расійскае грамадзянства. Баючыся за сваё жыццё 17-гадовы юнак пагадзіўся выконваць даручэнні, чытаем у «Rz».

Як усталявала выданне, прысуд Лэйкену П. быў вынесены ў снежні. Паколькі ён не паспеў заняцца разведкай у Польшчы, яго асудзілі толькі на паўтара года зняволення. Змякчальнай акалічнасцю стала тое, што мужчына сам выявіўся, даў прызнанні і тлумачэнні.

ав