Беларуская Служба

Без суда. У Польшчы збіраюцца ўвесці новы механізм па блакіроўцы кантэнту ў Сеціве 

13.01.2025 11:27
Згодна з прапанаванымі новаўвядзення, кіраўнік Упраўлення электронных камунікацый можа загадаць неадкладна заблакаваць кантэнт у Інтэрнэце, калі ён лічыць, што змест парушае чыесьці асабістыя правы, правы інтэлектуальнай уласнасці або з'яўляецца забароненым.
Ілюстрацыя Shutterstock

Без удзелу суда або ведама саміх карыстальнікаў Інтэрнэту кіраўнік Упраўлення электронных камунікацый  будзе вырашыць, ці блакіраваць пэўны кантэнт у Інтэрнэце. Гэта пагроза свабодзе слова – папярэджваюць эксперты – паведамляе ў панядзелак, 13 студзеня Dziennik Gazeta Prawna.

Як піша газета, Міністэрства цыфрызацыі Польшчы дадало спрэчную працэдуру блакіроўкі кантэнту ў інтэрнэце ў законапраект, які павінен імплементаваць рэгламент ЕС — Закон аб лічбавых паслугах (DSA).

Dziennik Gazeta Prawna адзначае, што міністэрства зрабіла гэта пасля грамадскіх слуханняў, спрэчная працэдура не была ўключана ў першапачатковы варыянт законапраекту.

Згодна з прапанаванымі новаўвядзення, кіраўнік Упраўлення электронных камунікацый можа загадаць неадкладна заблакаваць кантэнт у Інтэрнэце, калі ён лічыць, што змест парушае чыесьці асабістыя правы, правы інтэлектуальнай уласнасці або з'яўляецца забароненым дзеяннем, усхваляе або заклікае да гэтага. Гэты працэс будзе трываць ад 2 да 21 дня - без суда і без удзелу асобы, якая размясціла гэты кантэнт.

Прапанаваная працэдура прадугледжвае вельмі высокую рызыку для свабоды слова ў інтэрнэце, — папярэджвае юрыст і каардынатар праграмы «Свабода слова» Хельсінскага фонду правоў чалавека ў Польшчы Конрад Сямашка. 

Эксперт таксама адзначае, што ў асабліва абгрунтаваных выпадках можа ўзнікнуць неабходнасць тэрмінова заблакіраваць пэўны кантэнт. «Аднак такія захады дапушчальныя толькі ў выключных абставінах і заўсёды павінны суправаджацца адпаведнымі моцнымі працэсуальнымі гарантыямі, накіраванымі на абмежаванне рызыкі адвольнага і празмерна шырокага прымянення такіх паўнамоцтваў», — перакананы  каардынатар праграмы «Свабода слова» Хельсінскага фонду правоў чалавека ў Польшчы.

эж