Беларуская Служба

Новы ўзровень культу асобы, умелая гульня Лукашэнкі — даследчыкі падзяліліся, з чым Беларусь прыйшла да выбараў

24.01.2025 19:30
Прадстаўнікі беларускай экспертнай супольнасці падрыхтавалі агляд за тры апошнія месяцы мінулага года сітуацыі ў эканоміцы, унутранай і знешняй палітыцы.
Аўдыё
  • Культ асобы Лукашэнкі ўзмацніўся, а выбары ператварыліся ў фармальны рытуал.
         ,      ,  ,        .
Аўтары восьмага аналітычнага дакладу «Беларускі трэкер перамен» прадставілі дадзеныя даследавання, на гэты раз лагічна прысвечанага выбарам, ці дакладней, сітуацыі з якой краіна прыйшла да гэтай падзеі. фота bct.expert

Аўтары восьмага аналітычнага дакладу «Беларускі трэкер перамен» прадставілі дадзеныя даследавання, на гэты раз лагічна прысвечанага выбарам, ці дакладней, сітуацыі з якой краіна прыйшла да гэтай падзеі.

Сціслыя высновы выглядаюць так:

  • Культ асобы Лукашэнкі ўзмацніўся, а выбары ператварыліся ў фармальны рытуал.
  • Эканамічны рост замяніла стагнацыя, але ўлады гэта ігнаруюць.
  • Улада ўзмацніла ціск на грамадства, узровень рэпрэсій, але  імкнецца гэта хаваць.

Дынаміка грамадскай думкі:

Дадзеныя новай хвалі «Беларускага трэкера перамен» паказваюць, што расце сегмент людзей, якія схільныя давяраць уладам.

У памерах сегментаў сацыяльнага канфлікту адбылося істотнае змяненне на карысць тых, хто змяніў погляды на карысць уладаў Беларусі. «Раней мы тлумачылі такую ​​дынаміку ўмелай гульнёй Лукашэнкі на страхах беларусаў перад вайной і яго здольнасцю ўтрымліваць эканоміку ў краіне ад рэзкага падзення. Мы лічым, што высновы аб драйверах такога росту, указаныя аўтарамі ў больш ранніх выпусках «Трэкера», застаюцца валіднымі і цяпер», адзначаюць аўтары даследавання.

Аўтары спасылаюцца на вынікі 20-й хвалі даследавання Chatham House, якія пацвярджаюць гэтую ацэнку.

Лукашэнка ўспрымаецца як гарант міру: толькі 10% беларусаў не згодны з тым, што ён прадухіляе ўцягванне краіны ў вайну. Нават сярод прадэмакратычных гараджан — нязгодных каля 50 працэнтаў. У ацэнцы праблемных сфер бяспека выклікае найменшую нездаволенасць (8%).

Узровень задаволенасці сітуацыяй з эканомікай, паводле таго ж даследавання, ацэньваецца часцей усяго як сярэдні (60% апытаных).

Ёсць падставы меркаваць: беларусы разумеюць, што ў эканоміцы ёсць структурныя праблемы, аднак бягучая эканамічная сітуацыя і эканамічная стабільнасць успрымаецца пазітыўна.

Стаўленне да расійска-украінскай вайны

У спісе пытанняў, якія вывучаюць аўтары Беларускага трэкера перамен, ёсць толькі адна сур'ёзная змена: упершыню за ўвесь час назіранняў яны зафіксавалі рост колькасці прыхільнікаў удзелу арміі Беларусі ва ўварванні ва Украіну на баку Расіі. Рост зафіксаваны ў сегменце Схільных давяраць, дзе ўзровень падтрымкі практычна дасягнуў значэнняў заўзятых прыхільнікаў. Верагодна, прычына гэтай змены ў тым, што значная частка Схільных давяраць хацелі б, каб Беларусь апынулася ў ліку відавочных бенефіцыяраў перамогі Расіі, - усярэдзіне гэтага сегмента рост паказчыка адбыўся толькі ў тых, хто
перакананы, што ў вайне перамагае менавіта Расія.

Успрыманне расійска-ўкраінскай вайны Успрыманне расійска-ўкраінскай вайны / screenshot

Выбары як фармальнасць

Прэзідэнцкая кампанія зімы 2024–2025 гадоў працягнула трэнд на ператварэнне выбарчых працэдур у Беларусі з палітычнай падзеі ў бюракратычную  фармальнасць. Культ асобы Лукашэнкі дасягнуў новага ўзроўню ў сувязі з шырокім прапагандысцкім святкаваннем 30-годдзя яго знаходжання ва ўладзе і на фоне падрыхтоўкі да выбараў, адзначаюць аўтары даследавання.

Лукашэнка абнавіў палітычны блок сваёй адміністрацыі і ўрады, прызначыўшы на ключавыя пасты больш праактыўных і энергічных чыноўнікаў.

Дэмакратычныя структуры, сабраныя вакол Святланы Ціханоўскай кансалідаваліся, у тым ліку і ў ідэйным сэнсе, а прыхільнікі альтэрнатыўных поглядаў апынуліся за межамі гэтых структур або перассталі праяўляць у іх актыўнасць. Напрыклад, у другой палове 2024-га года чатыры чалавека сышлі з Аб'яднанага пераходнага кабінета, двое з іх — з-за разыходжанняў у поглядах на палітыку, гэта Валер Кавалеўскі   і Вольга Гарбунова, нагадвае Арцём Шрайбман, заснавальнік агенцтва Sense Analytics.

На фоне ўзмацнення санкцый і ізаляцыі Мінск спрабуе наладзіць дыялог з Захадам праз амністыі палітвязняў і дыпламатычныя беспаспяховыя ініцыятывы. Дэмакратычныя сілы працягваюць лабіраваць пашырэнне санкцый і адвакатаваць інтарэсы беларусаў датычна мабільнасці, адначасова ведучы ўнутраную дыскусію аб стратэгіі ўзаемадзеяння з рэжымам Лукашэнку па тэме палітвязняў.

Кожны крок па збліжэнню з Расіяй у ваенна-стратэгічных справах звужае суб'ектнасць Беларусі

З чэрвеня па снежань у беларуска-расійскай інтэграцыі не назіралася значнага інстытуцыйнага ці палітычнага прагрэсу. Бакі прасунуліся толькі ў шэрагу тэхнічных пытанняў.

«Аднак у ваенна-палітычнай сферы адбылося больш прыкметнае паглыбленне супрацоўніцтва. У пачатку чэрвеня Беларусь упершыню паўдзельнічала ў сумесных з Расіяй вучэннях нестратэгічных ядзерных сіл.  

У лістападзе Уладзімір Пуцін абнавіў ядзерную дактрыну Расіі, распаўсюдзіўшы «ядзерны парасон» на тэрыторыю Беларусі. Фармальна гэты крок не прынёс кардынальных змен ва ўзаемаадносіны Мінска і Масквы у гэтым пытанні. Права Расіі абараняць Беларусь усімі наяўнымі сіламі было замацавана ў ваеннай дактрыне Саюзнай дзяржавы 2021 года, і там жа змяшчаецца спасылка на расійскую ядзерную зброю як фактар ​​стрымлівання. У папярэдняй версіі расійскай ядзернай дактрыны 2020 года таксама было замацавана, што ядзернае стрымліванне накіравана супраць пагроз як Расіі, так і яе саюзнікам. Аднак зараз Беларусь вылучаецца з саюзнікаў, і гэта можна інтэрпрэтаваць як сігнал, што Масква разглядае Беларусь як прастору свайго поўнага ваеннага кантролю і апекі.

Нарэшце, 6 снежня Пуцін і Лукашэнка падпісалі дамову аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы і Канцэпцыю бяспекі Саюзнай дзяржавы, яшчэ раз фармалізаваўшы прынцып калектыўнай абароны, у тым ліку з выкарыстаннем ядзернай зброі.

Расія знаходзіць новыя фарматы выкары карыстання тэрыторыі Беларусі для спроб ядзер- нага стрымлівання і шантажу Захаду», — адзначыў Арцём Шрайбман, заснавальнік агенцтва Sense Analytics.

Кожная новая ступень такога ўцягвання Мінска ў расійскае ваенна-стратэгічнае планаванне дадаткова звужае суб'ектнасць Беларусі як ва ўспрыманні супольнасці, так і ў рэальнасці, падкрэсліваюць аўтары даследавання.

Схаваць і зарэтушаваць рэпрэсіі

Генадзь Коршунаў, старшы даследчык «Цэнтра новых ідэй» звяртае ўвагу на пастаянны рост адміністрацыйных і крымінальных спраў на палітычнай глебе.

«Узмацнілася практыка пераследу грамадзян у іншых краінах. Улады імкнуцца стварыць уражанне, што пераносіцца ціск на людзей, якія з’ехалі, а таксама на іх родных. Я хачу падкрэсліць, што гэта ціск на звычайных людзей, не палітыкаў, не публічных асобаў. Напрыклад, звяртаюцца да родных, каб яны пераконвалі сваіх сваякоў за мяжою пісаць прашэнні ў камісію па памілаванні. Упершыню быў зафіксаваны большы рост колькасці рэпрэсій у рэгіёнах», — звяртае ўвагу Коршунаў.

Таксама, паводле Коршунава, ёсць тэндэнцыя замоўчвання рэпрэсій у краіне. Напрыклад, каналы, набліжаныя да сілавікоў амаль спынілі практыку публікацыі так званых “пакаянных відэа”. У раённых судах разглядаюць справы, але без унясення ў расклад суда гэтых працэсаў. Улады імкнуцца максімальна схаваць рэпрэсіі.

Асуджаным па палітычных справах не выдаюць ніякіх копій пратаколаў, рашэнняў суда. Што не дае людзям магчымасць даказаць палітычны пераслед. Улады падвышаюць узровень рэпрэсій, але імкнуцца схаваць і зарэтушаваць аб’ём рэпрэсіўных практык у Беларусі, рэзюмуе эксперт.

Што тычыцца эканомікі, то, натхніўшыся поспехамі хуткага аднаўлення эканомікі, урад у справаздачным перыядзе працягваў актыўна ўмешвацца ў эканоміку, кантраляваць цэны, вырашаць, якім прадпрыемствам жыць, а якім паміраць, і распрацоўваць аптымістычныя планы будучых інвестыцый і спадарожнага апераджальнага эканамічнага росту. Але вялікія замежныя кампаніі працягваюць сыход з Беларусі, знайсці новых гандлёвых партнёраў не ўдаецца не толькі на «далёкай дузе», але і ў дружалюбным Кітаі, такім чынам, галоўнай крыніцай новых крэдытаў застаецца Расія.

Новы ўзровень культу асобы

Даследчыкі адзначаюць, што ідэалогія ў Беларусі летась выйшла на новы ўзровень культу асобы Лукашэнкі. Што звязана з 30-годдзем кіравання Лукашэнкі і электаральнай кампаніяй.

У кампліментах і пералічванні заслуг чыноўнікі не стрымлівалі сябе. А кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты пераўзышоў, хіба што ўсіх, калі заявіў, што Бог паслаў на поўдзень Беларусі ўраган, каб Лукашэнка мог парадавацца, як розныя службы справіліся з наступствамі. У некаторых момантах ідзе размова нават пра богаабранасць Лукашэнкі.

вх