Міжнародная арганізацыя «Урачы без межаў» у справаздачы «Гуманітарны барометр 2024» спрабуе адказаць на пытанне, што выклікае ў людзей жаданне дапамагаць іншым. Пра гэта пыталіся таксама ў палякаў. Аказалася, што дабрачыннасцю займаюцца таму, што трэба дзяліцца сабой (61% адказаў), таму што дабро вяртаецца (54%), таму што так нас выхавалі (37%), таму што гэта прыносіць задавальненне (26%), і, нарэшце, — таму што мы можам сабе гэта дазволіць (10 працэнтаў), піша Dziennik Gazeta Prawna.
Палова апытаных праяўляюць шчодрасць падчас збораў і ўкладваюць грошы ў грамадскія скарбонкі. Пятая частка пералічвае грошы ў выбраныя арганізацыі, але толькі 11 працэнтаў вырашаюцца здаць кроў. Мужчыны здаюць кроў часцей, чым жанчыны, але жанчыны больш ахвотна, чым мужчыны, робяць унёскі на рахункі дабрачынных арганізацый і больш актыўна ўдзельнічаюць у зборах крыві праз інтэрнт.
Два гады таму цэнтр даследванняў і распрацовак Biostat на замову фонду DKMS запытаўся ў палякаў, як яны разумеюць дабрачынную дапамогу. Для 51 працэнта з апытаных дабрачынннасць — гэта рабіць нешта не чакаючы нічога ўзамен ці проста бясплатна (такі адказ даў кожны пяты рэспандэнт). 23 працэнты рэспандэнтаў сказалі, што бескарыслівасць – гэта дзеянне, якое ідзе ад сэрца.
Каб лічыцца ўзорным альтруістам, неабходна выкананне некалькіх умоў. Самае важнае - ахвяраваць асабістым часам - так лічаць 66% апытаных. Наступны крок — падтрымка тых, хто мае патрэбу ў паўсядзённых справах (42%). Для ўдзельнікаў даследавання Biostat таксама было важна падтрымліваць настрой іншых (27%).
Калі браць пад увагу толькі збор сродкаў, то самымі папулярнымі мэтамі з'яўляюцца «барацьба з голадам і недаяданнем», «здароўе і лячэнне» і «дапамога людзям у краінах, пацярпелых ад стыхійных бедстваў», паведамляюць «Урачы без межаў».
Вялікае месца ў маштабах дабрачыннай дзейнасці палякаў займае таксама догляд за жывёламі (74%) і гуманітарная дапамога ў цэлым (73%). Горш сітуацыя з фінансаваннем наступстваў змены клімату (дапамагае крыху больш за палову апытаных).
Палякі недаверліва ставяцца да мігрантаў (42% рэспандэнтаў заяўляюць, што яны б ім дапамаглі), дабрачынныя намеры яшчэ больш падаюць, калі сексуальныя меншасці патрабуюць падтрымкі (35%).
Дабрачынныя настроі сацыёлагі часта тлумачаць эмацыйным уздымам. Лдзі захапляюцца медыйнымі заклікамі да ўдзелу ў зборах. Адсюль штогадовы народны рух з канапы на вуліцу, дзе валанцёры вандруюць са скрынкамі для збору WOŚP.
З размоваў з прадстаўнікамі некалькіх польскіх дабрачынных арганізацый вынікае асноўнае назіранне: палякі — спагадлівая нацыя. Тым не менш, матывацыі для аказання падтрымкі розныя і моцна індывідуальныя. Часам гэта вынік асабістага вопыту і перакананняў або эфект эмоцый, выкліканых фота ў СМІ з месцаў, дзе адбыліся трагедыі.
Заангажаванасць і шчодрасць паряўляюцца ў моманты раптоўных крызісаў. У апошнія гады гэта ўключала — акрамя паводкі ў Польшчы і вайны ва Украіне — паводку ў Славеніі (2024), землятрус у Турцыі і Сірыі (2023), у Марока (2023) або падарваную дамбу ў Новай Кахоўцы, Украіна (2023).
Вядомы таксама феномен «сезоннасці» ў аказанні дапамогі. Напрыклад, восенню і зімой людзі згадваюць пра бяздомных, у пачатку лістапада ўдзельнічаюць у добраўпарадкаванні пахаванняў і г.д.
Асацыяцыя Wiosna — адказная за арганізацыю «Шляхетнай пасылкі» для сем’яў і людзей, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі — пацвярджае павелічэнне колькасці людзей добрай волі. З 2022 года супрацоўнікі Польскай гуманітарнай акцыі заўважаюць узрастанне ролі збораў, прызначаных для неадкладнай дапамогі. Гаворка ідзе пра войны, паводкі і стыхійныя бедствы.
Тое, што кажуць арганізацыі, адлюстравана ў справаздачы «Урачоў без межаў».
Паводле «Гуманітарнага барометра 2024», ажно 85 працэнтаў апытаных палякаў дапамагалі тым, хто ў гэтым меў патрэбу за апошнія 12 месяцаў.
— Вышэйшы сярэдні клас назапасіў пэўную колькасць багаццяў, якімі яны гатовыя падзяліцца, бо ім адносна мала што губляць. Па сутнасці, калі наша грамадства становіцца багацейшым, яно без ваганняў адгукаецца на заклікі аб дапамозе. Хаця ёсць розныя адказы. Я чуў каментары кшталту: «Даў грошы і ўсё». У сацыялогіі ёсць паняцце манетызацыі матываў, гэта значыць, што людзі пазбягаюць больш глыбокай дапамогі. Плацяць і ўсё. Выключэнне складаюць сур'ёзныя крызісы, напрыклад, вайна ва Украіне, калі палякі па-сапраўднаму зарэкамендавалі сябе. Мы глядзелі на гэтыя адносіны з іншымі даследчыкамі ў кнізе "The Flammable Society". З аднаго боку, інстынкты дапамогі былі этычныя і салідарныя, а з другога — прагматычныя. Украінцы, так бы мовіць, ваююць за нас, таму мы гатовы зрабіць свой унёсак у вайну, — каментуе доктар Павел Кучыньскі, сацыёлаг Collegium Civitas.
Разам з тым ёсць момант недаверу, як да людзей, так і да інстытутаў.
Доктар Кучынскі спасылаецца на даследаванне асацыяцыі Klon/Jawor за 2023 год, якое паказвае, што калі палова палякаў гатовая ахвяраваць на высакародную справу, то робяць гэта толькі 4 адсоткі.
— Амаль кожны чацвёрты паляк заяўляе пра недахоп даверу да фундацыяў ці таварыстваў. Гэта няшмат, але ўсё ж на 7 працэнтаў больш, чым у 2020 г. Чаму многія з нас не любяць НДА? Існуе меркаванне, што гэта арганізацыі, якія маюць схаваныя мэты, інтрыгуюць і не празрыстыя. Не трэба далёка шукаць, возьмем нядаўнюю мітусню вакол WOŚP, — каментуе Павел Кучынскі.
Паводле Dziennik Gazeta Prawna/вх