Сацыёлагі Філіп Біканаў і Канстанцін Несцяровіч падзяліліся вынікамі пятага штогадовага даследавання нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў «Беларуская нацыянальная ідэнтычнасць у 2024 годзе».
У рамках гэтага праекту з выкарыстаннем колькасных метадаў вывучаюцца розныя аспекты таго, што значыць быць беларусам. Было апытана метадам анлайн-апытання каля 800 чалавек сярод гарадскога насельніцтва Беларусі ва ўзросце 18–64 гадоў.
Сацыёлагі прыйшлі да высновы, што ёсць пяць сегментаў беларускага грамадства, якія адрозніваюцца па ўяўленнях аб беларускай нацыі. «Свядомыя» (11%) і «Савецкія» (24%) прадстаўляюць сабой два полюсы сучаснай беларускай ідэнтычнасці.
«Свядомым» блізкія рысы нацыянальна-рамантычнага праекта: для іх важныя беларуская
мова і культура, дасавецкая гісторыя.
«Савецкія» — самы старэйшы паводле ўзросту сегмент, для гэтых людзей важныя савецкая спадчына і арыентацыя на Расію.
Паміж двума полюсамі беларускай ідэнтычнасці знаходзіцца моладзевы сегмент які фармуецца (25%), для гэтых людзей характэрна культурная ўцягнутасць і цікавасць да элементаў абодвух нацыянальных праектаў.
Яшчэ адзін сегмент — «Абыякавыя» (32%), якім у цэлым менш цікавая нацыянальная тэматыка.
Сегмент «Русіфікаваныя» (7%) па сваіх характарыстыках падобны з Абыякавымі, але яго прадстаўнікі лічаць сябе рускімі, а не беларусамі.
Агульным для ўсіх сегментаў з'яўляецца прыняцце праяў «беларускасці» і касмапалітызму. Нават «Савецкія» і «Русіфікаваныя» не падтрымліваюць сацыяльнае выключэнне тых, хто размаўляе па-беларуску ці актыўна развівае нацыянальную культуру. У той жа час час праявы «савецкасці» і нацыянальнай індыферэнтнасці могуць прыводзіць да сацыяльнага нанапружання, супярэчнасцяў паміж рознымі сегментамі.
Вось, напрыклад, ідэі, якія падзяляюць «Савецкія» беларусы:
- Калі б прыйшлося выбіраць, куды эміграваць, — у Расію ці ў Заходнюю
- Еўропу, — я б абраў(ла) Расію;
- Распад Савецкага Саюза — вялікая трагедыя;
- Наогул не бачу розніцы паміж рускімі і беларусамі;
- У нас няма ніякага прыцяснення беларускай мовы;
- Нам не варта пазбаўляцца ад савецкай спадчыны;
- Было б добра, калі б Беларусь нарэшце аб'ядналіся з Расіяй;
- Украінцы самі вінаватыя у тым, што адбылося на Данбасе;
- Я аднолькава станоўча стаўлюся да поспехаў беларусаў і расіян;
- Абвяшчэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР) у 1919 годзе — гэта пазітыўнае
- падзея.
Існуе таксама пласт беларускай культуры, які аб'ядноўвае ўсе сегменты. Гэта гурт «Песняры», пісьменнікі Янка Купала і Якуб Колас, дранікі — гэта тое, што ведаюць і лічаць агульнабеларускай культурай большасць апытаных гараджан, незалежна ад таго, які з нацыянальных праектаў ім бліжэй.
Агульнымі брэндамі з'яўляюцца «Камунарка» і BELAZ.
У культурным спажыванні беларусаў прыкметнае месца займае расійскі кантэнт, асабліва ў катэгорыі блогераў і комікаў. Пры гэтым расійскі кантэнт не дамінуе сярод культурных пераваг беларусаў.
Часцей за ўсё любімыя фільмы і серыялы — заходнія, а музыка — беларуская. Выбар расійскага кантэнту часцей звязаны з ідэнтычнаснымі асаблівасцямі: «гэта пра такіх, як мы», «на зразумелай мове». У той жа час асноўная прычына нелюбові да расійскага кіно і музыкі — іх нізкая якасць.
Прыкладна палова гараджан задаволена цяперашнім узроўнем распаўсюджанасці беларускай мовы, яна не з'яўляецца важнай часткай іх нацыянальнай ідэнтычнасці. Аднак прыкладна трэць хацела б, каб беларускай мовы было больш у розных сферах жыцця. Такія людзі часцей лічаць беларускую мову «роднай», «прыгожай», «унікальнай».
Імідж беларускай мовы ўмацаваўся б, калі б яе радзей уважалі за вясковую, а часцей асацыявалі з мовай моладзі і інтэлігенцыі, прыходзяць да высноў даследчыкі.
вх