Беларуская Служба

Расійская песня «Sigma Boy» стала хітом сярод польскіх дзяцей

17.04.2025 10:20
Расійская песня «Sigma Boy» дзвюх расійскіх падлетак стала хітом у інтэрнэце. У Польшчы яе слухаюць нават дзеці дашкольнага ўзросту. 
Дзіця слухае музыкуKitja Kitja / Shutterstock

Тым часам ва Украіне палічылі яе элементам расійскай прапаганды, чытаем на сайце onet.pl

«Sigma Boy» — песня дзвюх расійскіх блогерак-падлеткаў Бетсі і Марыі Янкоўскай, напісаная бацькам адной з іх. Песня з'явілася ў кастрычніку 2024 года. Музычны твор на рускай мове, у рытме дыска хутка разышоўся па сацыяльных сетках, набыўшы велізарную папулярнасць у TikTok, Spotify і YouTube, дзе мае ўжо больш за 1,2 мільёна праглядаў. У той жа час песня выклікае вялікую палеміку, асабліва ва Украіне.

Ва Украіне лічаць «Sigma boy» прапагандай

Моду на рускую песню распаўсюдзіў нямецкі тіктокер, але прычынай яе поспеху, верагодна, таксама з'яўляецца выкарыстанне моднага слова «сігма» (моладзевае слова 2024 года), якое азначае асобу, вартую захаплення, самаўпэўненую і папулярную.

— Просты прыпеў, выразны рытм і энергічная форма робяць песню імгненна зачапляльнай, — сказала ў інтэрв’ю eDziecko.pl Оля Гевальд (Ola Gewald), музыка з навучальнай установы Pracownia Musicalove.

Інтэрнэт-хіт выклікае сумневы і ў Польшчы.

«Я што, выдумляю? Няўжо гэта не месца і час для такіх твораў?» — напісала адна з інтэрнэт-карыстальніц у групе «Мамы мамам» у Фэйсбуку пасля таго, як яе 5-гадовы сын папрасіў запусціць песню. У каментарах гучалі розныя галасы, але пераважала меркаванне, што песня, як усе іншыя, і ў ёй няма нічога дрэннага.

Зусім іншага меркавання прытрымліваецца Украінскі цэнтр барацьбы з дэзінфармацыяй, які назваў песню «інструментам інфармацыйнай вайны» з боку Расіі.

Цэнтр, які дзейнічае пры Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, заявіў, што, здавалася б, бяскрыўдная песня можа быць часткай намаганняў Расіі «ўсталяваць свой наратыў і культурны ўплыў». Украінскія чыноўнікі сцвярджаюць, што песня спрыяе пазітыўнаму іміджу Расіі сярод моладзі.

«Расія доўгі час выкарыстоўвала музыку як інструмент «мяккай сілы», умацоўваючы ёю свае наратывы і культурны ўплыў», — напісаў Цэнтр у ў Telegram.
яс