Беларуская Служба

На поўначы Беласточчыны Вялікдзень — гэта па традыцыі быў час так званага «валокання»

21.04.2025 17:53
Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку запрашае на адмысловыя майстар-класы традыцыйнага веснавога спеву.
Аўдыё
     , 15.05.2021,  .
Веснавы карагод у выкананні гурту Жэмэрва, 15.05.2021, Юшковы Груд.Фота: Зміцер Косцін

Свята Вялікадня ў традыцыі беларусаў Падляшша было важным момантам абрадава-музычнага календара. Яшчэ 30-40 гадоў таму вёскі рэгіёну менавіта пасля гэтага свята напаўняў спеў.

На поўначы Беласточчыны Вялікдзень — гэта быў час традыцыйнага «валокання» — велікоднага абыходу двароў са спевамі. У ваколіцах Бельска, Гайнаўкі і Сямятыч ад Вялікадня мясцовыя беларусы таксама пачыналі спяваць. Былі гэта адмысловыя веснавыя песні — «огУлькі» або «рогУлькі». Гэтыя песні былі сімвалам абуджэння прыроды і маладосці — кажа кіраўнічка Студыі фальклору беларусаў падляшша «Жэмэрва» Ганна Фіёнік.


Posłuchaj
05:58 2025-04-21 - Ohulki z Padlaszsza.mp3 Веснавыя традыцыі.

 

У бліжэйшыя выходныя 26 і 27 красавіка Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку запрашае на адмысловыя майстар-класы традыцыйнага веснавога спеву. Заняткі пройдуць у Музеі Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах.

Зміцер Косцін