Госцем Польскага радыё з’яўляецца старшыня варшаўскай асацыяцыі «Дарога гарбаты Urasenke Sunshinkai», асістэнтка на Кафедры япаністыкі Варшаўскага ўніверсітэту Уршуля Мах-Брайсан. Просьба расшыфраваць назву асацыяцыі аказалася аповедам пра старадаўнюю японскую традыцыю. На размову пра якую запрашаю.
— Шлях гарбаты адносіцца да мастацтва арганізацыі свецкіх чайных сустрэч, якое ўзнікла ў Японіі ў XVI стагоддзі, дзе ўсё адбываецца ў багатым культурным кантэксце вакол парашкападобнай гарбаты мацця. Многія традыцыйныя віды мастацтва ў Японіі называюць Шляхам розных рэчаў, таму што гэты шлях азначае, што ў пэўны момант жыцця мы выбіраем гэтае мастацтва як пэўны шлях, па якім будзем рухацца наперад. Па меры развіцця нашай асобы і жыцця гэты шлях унутры нас таксама развіваецца і змяняецца. Таму для тых, хто ўдзельнічае ў Шляху гарбаты, гэта выклік на ўсё жыццё, і гарбата, з якой мы жывем, змяняецца разам з ім, гэтак жа, як мы змяняемся на працягу ўсяго жыцця. Такім чынам, Шлях гарбаты — у пэўнай ступені духоўны, філасофскі шлях, абраны як пэўны кірунак для асабістага развіцця, а таксама з рознымі рэкамендацыямі, якія былі ўстаноўлены ў гэтым мастацтве стагоддзямі.
Наступная частка назвы асацыяцыі Urasenke. Яна адносіцца да адной са школ Дарогі гарбаты ў Японіі. Мастацтва гарбаты ў Японіі даволі разнастайнае, існуе мноства чайных традыцый, нават калі гаварыць выключна пра маццю. Японскі ўрад налічвае да сотні розных традыцый, розных чайных сем'яў, чайных дамоў, якія культывуюць гэтую традыцыю па-свойму.
— І адна з такіх семʼяў — Urasenke. Гэтая сямʼя мае свае карані ў XVI стагоддзі, і з XVI стагоддзя адна сямʼя ўдзельнічае ў гарбатных цырымоніях, гарбатным рытуале, спосабе арганізацыі гэтых сустрэч, усіх сувязях з мастакамі, рамеснікамі, плантацыямі, якія неабходныя для гэтага, з архітэктарамі, каб мець магчымасць стварыць увесь матэрыяльны фон вакол гэтага мастацтва. Гэтая адна сямʼя займаецца гэтым больш за 500 гадоў. Urasenke ў цяперашні час зʼяўляецца школай з найбольшай колькасцю вучняў у Японіі, таму яна самая шматлікая і адкрытая, і таму ёсць таксама такія людзі, як я, якія зʼяўляюцца настаўнікамі Шляху гарбаты, хоць я і не японка, але я атрымала адукацыю ў японскай школе для настаўнікаў гэтага мастацтва.
«Дарога гарбаты Urasenke Sunshinkai» ў Варшаве дзейнічае з 1997 года, у наступным годзе споўніцца 30 гадоў. З іх 20 гадоў асацыяцыя з’яўляецца афіцыйным прадстаўніком роду Urasenke.
Сама цырымонія, кажа Уршуля Мах-Брайсан, мае шмат абліччаў, бо ў залежнасці ад таго, наколькі глыбока мы паглыбляемся ў гэты свет спажывання гарбаты, мастацтва гарбаты моцна змяняецца.
— Мы можам быць проста выпадковымі ўдзельнікамі гэтага мастацтва, і гэта звычайна азначае атрыманне добрага печыва, або ў прыемнай атмасферы хтосьці падае нам кубак гарбаты, пра якую стагоддзямі казалі, што яна карысная для цела і душы. Такім чынам, з аднаго боку, яна вельмі бадзёрыць і падтрымлівае цела, таксама паляпшае канцэнтрацыю, што робіць яе напоем, карысным у многіх адносінах. І я, вядома, не мушу ўдавацца ў тонкасці гэтага мастацтва. Але калі мне падабаецца атмасфера, у якой я пʼю гэты кубак гарбаты, чалавек, які рыхтуе яе для нас, звычайна імкнецца ўкласці ў гэты адзін кубак гарбаты значна больш, чым проста парашок і гарачую ваду. Вядучыя цырымоніі імкнуцца да таго, каб мы адчувалі, што сапраўды атрымліваем лепшае, што яны могуць прапанаваць. Паколькі нам цяжка перадаць іншым свае пачуцці ці сапраўдныя пажаданні дабра тым, хто нас акружае, мы робім гэта так. Усё вельмі проста: кіпень для гарбаты, проста закіпяціце ваду, прыгатуйце гарбату, выпіце яе і дайце іншым. Гэта нашы самыя асноўныя рэкамендацыі.
Мацця апошнія некалькі гадоў стала сапраўды папулярнай у Еўропе, як сам напой, так і ў якасці дадатку. Важна выбіраць маццю добрай якасці, а для гэтага трэба вывучыць рынак. Нават у Японіі мацця мацці няроўная, кажа Уршуля Мах-Брайсан.
— Калісьці мацця была вельмі цяжкадаступнай, працэс яе атрымання быў вельмі працаёмкім. Яе спажываў 1% насельніцтва, спачатку вышэйшыя класы, будыйскія манастыры. Калі мацця стала папулярнай — фактычна, за апошнія 30 гадоў, з моманту індустрыялізацыі Японіі, працэс атрымання мацці стаў вельмі індустрыялізаваным. Раптам у нас ёсць мацця вельмі высокай якасці, традыцыйная мацця, якую збіраюць выключна ўручную. Лісце старанна адбіраюць і апрацоўваюць, перш чым здрабняць у парашок, заўсёды на каменных жорнах. Гэты працэс таксама вельмі працаёмкі. З іншага боку паявілася мацця, якую збіраюць машынамі, апрацоўваюць значна больш індустрыялізаваным спосабам. Гэта будзе зусім іншы прадукт, чым мацця, якую я часам называю традыцыйнай, якая апрацоўваецца на плантацыях, звязаных з гарбатнымі дамамі, звязанымі з семʼямі, якія культывуюць традыцыі, якія існуюць стагоддзямі.
На старонцы Польскага цэнтра харчовай адукацыі чытаем, што рэгулярнае ўжыванне мацці можа мець станоўчы ўплыў на фізічнае і псіхічнае самаадчуванне. У адрозненне ад кавы ці энергетычных напояў, стымуляцыя, выкліканая кафеінам, і паляпшэнне канцэнтрацыі ўвагі могуць працягвацца даўжэй пасля ўжывання мацці. Даследаванні таксама паказваюць, што ўжыванне 4 г мацці штодня можа мець кардыяахоўны і антывірусны эфект, а таксама паляпшаць кагнітыўныя функцыі і станоўча ўплываць на памяць і канцэнтрацыю ўвагі.
ав