Беларуская Служба

Стагоддзе паліцыі святкуюць у Польшчы

24.07.2019 15:18
''Можна сказаць, Польшча сёння, гэта выспа з аднаго боку свабоды, а з іншага боку, бяспекі''. 
Аўдыё
  • У 1995 годзе Сейм Польшчы зацвердзіў новы святочны дзень календара – Дзень паліцыі. Сёлета, 24 ліпеня мае асаблівае значэнне, бо польскія праваахоўнікі святкуюць свой стогадовы юбілей.
Святкаванне Дня паліцыі ў Варшаве PAP/Leszek Szymański

У маляўнічым Каралеўскім замку ў Варшаве распачаліся ўрачыстасці, звязаныя з стагоддзем стварэння паліцыі. У 1995 годзе Сейм Польшчы зацвердзіў новы святочны дзень календара – Дзень паліцыі. Сёлета, 24 ліпеня мае асаблівае значэнне, бо польскія праваахоўнікі святкуюць свой стогадовы юбілей.

Нягледзячы на тое, што Свята паліцыі не з’яўляецца выходным днём, варшавякі адзначаюць яго маштабна. Галоўныя афіцыйныя ўрачыстасці свята праходзяць у колішняй сядзібе польскіх каралёў – Каралеўскім замку ў Варшаве.

Галоўны начальнік польскай паліцыі генерал-інспектар (беларускі адпаведнік – генерал-лейтэнант) Яраслаў Шымчык распачаў гэтае святкаванне.

- Калі мы чытаем і ўслухваемся ў галасы тых, для каго мы працуем – мы чуем, аб рэкордна высокім пачуцці бяспекі нашых грамадзянаў. Таксама мы чуем, што неверагодная колькасць суграмадзянаў давярае нам. Адпаведна, мы мае права сказаць, што такое стаўленне, гэта самая годная узнагарода, якую мы можам атрымаць на нашае свята, на незвычайнае свята, звязанае з сотымі ўгодкамі стварэння дзяржаўнай паліцыі.

Паводле словаў прэс-сакратара Галоўнага начальніка паліцы, інспектара Марыюша Цярка, сённяшняе польская паліцыя працягвае традыцыі дзяржаўнага фрамавання, створанага ў 1919 годзе. З гэтае прычыны сёлетняя адзначэнне Дня паліцыі праходзіць у надзвычайна ўрачыстай абстаноўцы.

- Мне падаецца, можна сказаць, мы мае падвойнае свята. Мы працягваем традыцыі паліцыі міжваеннай Польшчы, якая тады лічылася адной з лепшых у Еўропе. Перакананы, сёння гэта сучаснае фармаванне, палякі не могуць яго саромецца. Рэгулярна нас годна адзначаюць на еўрапейскай і міжнароднай арэне.

Важным элементам урачыстасцяў у Каралеўскі замку ў Варшаве было ўручэнне 13 чалавекам узнагарод. Адзначаныя асобы шчыльна супрацоўнічаюць з органамі паліцы, дапамагаюць ім дбаць пра бяспеку грамадзянаў. Прэс-сакратар Марыюш Церка працягвае.

- Былі ўганараваныя асобы, які сярод іншых, адказваюць за бяспеку і парадак у нашай краіне. Гэта пракуроры, прафесары, людзі, якія дапамагаюць паліцыі. У сувязі з сотымі ўгодкамі стварэння дзяржаўнай паліцыі быў створаны адпаведны памятны медаль, але таксама былі ўручаныя Крыжы за заслугі, медалі ’’За доўгую службу’’, адзначэнні ’’Заслужаны паліцыянт’’,таксама медалі ’’За заслугі для паліцыі''.

У сваю чаргу намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Яраслаў Зеліньскі не лічыў пахвал сваім падначаленым.

-Актуальны стан польскай паліцыі надзвычай добры, дзякуючы гэтаму мы ў бяспецы. Можна сказаць, Польшча сёння, гэта выспа з аднаго боку свабоды, а з іншага бяспекі.

Святкаванне стагоддзя польскай паліцыі праходзіць з размах, гэтай даце прысвечаны шэраг урачыстых мерапрыемстваў. У іх таксама паўдзельнічалі і беларусы, а менавіта кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў.

Урачыстасці працягваюцца каля Магілы невядомага жаўнера ў Варшаве. У іх прымае ўдзел прэм’ер Матэвуш Маравецкі, прэзідэнт Анджэй Дуда ды прадстаўнікі вышэйшай дзяржаўнай улады Польшчы.

IAR/эж

слухайце аўдыё