Беларуская Служба

FASD хвароба дзяцей, для выяўленьня якой патрэбная шчырасць бацькоў

14.08.2019 16:09
Для дыягназу патрэбна супраца многіх спецыялістаў, а потым адпаведная методыка працы з такімі дзецьмі.
Chłopiec w polu lawendy, z której słynie Prowansja.
Chłopiec w polu lawendy, z której słynie Prowansja.Max Topchii/Shutterstock.com

З аўтызмам і сіндромам дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці пашанцавала. Бацькі прабіліся са сваімі праблемамі да грамадскай свядомасці і ім аказваюць падтрымку. У дзяцей хворых таму, што іх цяжарныя маці пілі, няма столькі шчасця, – чытаем на палосах Dziennik Gazeta Prawna. Гаворка ідзе пра дзяцей з сіндромам FASD, ці з дэфектамі развіцця плоду ў выніку наяўнасці алкаголю ў арганізме маці.

Алкаголь шкодзіць дзіцяці на кожным этапе пладовага развіцця, на пачатку, калі паўстаюць усе ўнутраныя органы, косці, твар, вочы. На другім этапе шкодзіць мозгу, мышцам залозам, і гд. І на апошнім прыводзіць да хвароб сістэмы кружэння, дыхання, і нервовай сістэмы, і інш. Дзецям з FASD цяжка засвойваць новыя веды, у іх псіхічны і псіхалагічны разлад, на фоне іншых дзяцей гэта «горшыя вучні».

Для дыягназу патрэбна супраца многіх спецыялістаў, а потым адпаведная методыка працы з такімі дзецьмі. Пры чым з FASD не вырастаюць, гэты сіндром застаецца з чалавекам назаўсёды. Неабходная псіхатэрапія.

Януш Маравец, які ўсынавіў двух хлопчыкаў, як потым, выявілася, іх маці піла падчас цяжарнасці, адзначае, што праблема не надзяляецца ўвагай з боку дзяржавы, таму што дзеля гэтага патрэбная шчырасць. І тады выявілася б, што сіндром FASD ня толькі ў дзяцей з паталагічных сем’яў, а таксама ў дзяцей лекараў, юрыстаў, палітыкаў, журналістаў і г.д. Бацькам прасцей прыняць дыягназ ADHD, аўтызм, чым тое, што парушэнні развіцця звязаныя з тым, што маці піла падчас цяжарнасці.

У выніку ва ўсёй Польшчы існуюць толькі 3 клінікі (przychodnie) якія ставяць дыягназ па FASD.

яс