Студэнты з Беларусі пабывалі гэтымі днямі ў Беластоку ў рамках праекту зладжанага Беларускім домам у Варшаве. Гэта ўжо чарговы студыйны візіт. Удзельнікі праекту знаёміліся з дзейнасцю студэнцкіх арганізацыяў ды з прыкладамі перамен, якія прайшлі ў Польшчы за апошнія 30 гадоў.
Па словах удзельнікаў, самае важнае гэта новы досвед ды кантакты.
Паслухайце, што было для іх новым і якія вырашэнні хацелі б укараніць на беларускім грунце.
Праект «Паспяховыя практыкі адвакацыі і публічных кампаній у Польшчы: студэнцтва і моладзь» зладзілі Беларускі Дом у Варшаве і Задзіночанне беларускіх студэнтаў. У ім прынялі ўдзел 16 студэнтаў.
З удзельнікамі сустрэўся Міхась Сцепанюк.