Беларуская Служба

Польскія турысты могуць не баяцца, што страцяць свае грошы з-за банкруцтва кампаніі Neckermann

26.09.2019 15:47
Гэта не было класічнае банкруцтва, паколькі фінансавая сітуацыя Neckermann добрая, ён мог бы далей працаваць, калі б не сувязь з кампаніяй Tomas Cook.
Biuro podróży Neckermann Polska.
Biuro podróży Neckermann Polska. PAP/Mateusz Marek

Польскія выданні пішуць пра банкруцтва брытанскай турфірмы Tomas Cook ды яго дачыннай кампаніі Neckermann. Галоўнае пытанне – ці польскія кліенты Нэкэрмана могуць спаць спакойна? Gazeta Wyborcza нагадвае: яшчэ ў панядзелак Neckermann завяраў, што ён – незалежная кампанія, у яго ўсё ў парадку. Аднак у аўторак турбюро адмяніла адпраўку сваіх турыстаў на адпачынак. У сераду паявілася інфармацыя пра банкруцтва фірмы Neckermann.

Гэта не было класічнае банкруцтва, паколькі фінансавая сітуацыя Neckermann добрая, ён мог бы далей працаваць, калі б не сувязь з кампаніяй Tomas Cook, – кажа Эва Кубачык з Польскай палаты турызму. У сваю чаргу, не павінна быць праблем з дапамогай турыстам, якія ўжо знаходзяцца на адпачынку або толькі збіраліся ехаць і заплацілі за тур. Калі страхоўкі самой кампаніі не хопіць (25 млн. злотых), муніцыпальныя ўлады змогуць скарыстацца сродкамі з Турыстычнага гарантыйнага фонду, у які ўзносы плацяць усе турбюро ў Польшчы. Фонд быў створаны менавіта з думкаю пра магчымае банкруцтва тураператара, каб былі грошы на дапамогу турыстам. Так што яны не павінны непакоіцца, што не атрымаюць назад свае грошы, заплачаныя за паездку. Тым не менш, банкруцтва буйнога, старэйшага ў свеце тураператара значна зменшыць давер людзей да турыстычных кампаній.

Gabriela Łazarczyk/пераклад нг