Колькасць трагічных выпадкаў на дарогах у краінах ЕС скарачаецца. Адным выключэннем застаецца Польшча, піша выданне.
Збіццё мінакоў здараюцца нават перад будынкам Рады міністраў у Польшчы. Гэта стала прычынай грамадскага пратэсту, калі актывісты няўрадавых арганізацыяў дамагаліся ад польскага ўраду публікацыі афіцыйнай справаздачы пра бяспеку мінакоў у Польшчы.
Урад хацеў засакрэціць дакумент, з якога вынікае, што 90% польскіх кіроўцаў перавышае хуткасць, калі падʼязджае да зебры. Летась на польскіх дарогах загінула 2 тысячы 862 асобы, у тым ліку 285 мінакоў. Іх збілі машына на пешаходным пераходзе.
Нягледзячы на гэтыя дадзеныя, польскія палітыкі мала робяць, каб павысіць бяспеку на дарогах, піша выданне. У іншых краінах ЕС уводзяцца высокія штрафы ды перабудоўваюцца дарогі так, каб змусіць кіроўцаў скінуць хуткасць.
Напрыклад, у Славаччыне штраф за перавышэнне хуткасці на 20 км складае 100 еўра, а ў Польшчы – 100 злотых, то бок 4 разы менш. У выніку ў Славаччыне летась было 46 ахвяр дарожных выпадкаў на мільён жыхароў, а ў Польшчы – 76. Польскі ўрад не вельмі імкнецца браць прыклад з суседзяў, піша выданне.
Але сітуацыя можа змяніцца. На мінулым тыдні прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі выступіў з заклікам заняцца барацьбою з «дарожнымі піратамі».
юл