Беларуская Служба

Раней на могілках квітнеў гандаль

01.11.2019 09:17
У Францыі ў познім Сярэднявеччы яны выпраменьвалі жыццё. Менавіта тады клады былі месцам сустрэчаў дзяўчат лёгкіх паводзінаў, дзе яны пачуваліся ў бяспецы. 
Cmentarz w Wilnie
Cmentarz w WilnieKamil Zalewski/PR

У той час, калі мільёны вернікаў рынуліся на могілкі, каб ушанаваць памяць памерлых, штодзённае выданне Rzeczpospolita апісвае, як у даўнія часы выглядалі еўрапейскія могілкі.

Раней могілкі функцыянавалі зусім інакш чым цяпер. У Францыі ў познім Сярэднявеччы яны выпраменьвалі жыццё. Менавіта тады клады былі месцам сустрэчаў дзяўчат лёгкіх паводзінаў, дзе яны пачуваліся ў бяспецы. Тады паміж шэрагаў магілаў стаялі гандлёвыя латкі, хтосьці мог сушыць сваю бялізну. А непадалёк ад усяго гэтага пасвіліся каровы ды козы.

Сярод іншых важных функцый, могілкі былі надзейным прытулкам. На іх тэрыторыі не можна было арыштоўваць злачынцаў, у тым ліку забойцаў. Пра тое, як дзейнічалі клады раней пісала газета Rzeczpospolita.

эж