Беларуская Служба

Беларусы замежжа дапамагаюць Радзіме ў барацьбе з каранавірусам

27.04.2020 17:28
За месяц працы ініцыятывы «ByCovid19 – дапамога дактарам Беларусі» было сабрана больш за 200 тысяч долараў, прыкладна 40 тысяч сабралі беларусы замежжа.
Аўдыё
  • З Варшаўскім каардынатарам руху «ByCovid19 – дапамога дактарам у Беларусі» Аляксандрам Лапко гутарыў Эдуард Жолуд.
   ByCovid19 .       .
Варшаўскі каардынатар руху ByCovid19 А. Лапко і Амбасадар Беларусі ў Польшчы У. Чушаў падчас перадачы дапамогіФота: Амбасада Беларусі ў Варшаве

Ужо месяц як у Беларусі і па-за яе межамі дзейнічае рух «ByCovid19 – дапамога дактарам Беларусі». Неабыякавыя беларусы яднаюцца, самаарганізоўваюцца і аказваюць дапамогу лекарам у Беларусі, якія ў надзвычай складаных умовах змагаюцца з эпідэмія каранавіруса, ратуючы жыцці беларусаў.

Валанцёры стварылі платформу, якая яднае жаданне, магчымасць дапамагчы і пільную патрэбу беларускіх медыкаў. За месяц працы ініцыятывы «ByCovid19 – дапамога дактарам Беларусі» было сабрана больш за 200 тысяч долараў, прыкладна 40 тысяч сабралі беларусы замежжа.

Завадатарам збору сродкаў у Польшчы і перадачы ў Беларусь вельмі патрэбных і дэфіцытных там 280 пульсаксiметраў (прыладаў, якія вымяраюць узровень кіслароду ў крыві) і амаль сотні безкантактных тэрмометраў стаў Аляксандр Лапко:

-Шчыра кажучы ў Польшчы гэта пачалося з таго, што на свой дзень нараджэння напрыканцы сакавіка, замест падарункаў я папрасіў скінуцца і абвясціў збор сродкаў на рэспіратары ў адну лякарню. Гэта адбывалася пры пасярэдніцтве Андрэя Стрыжыка.

ByCovid19 – гэта выдатная платформа, якая аб’яднала некалькі ініцыятываў, дзякуючы ёй існуе магчымасць дапамагаць беларускім медыкам, паводле іх запытаў. Мы тут у Польшчы, таксама далучыліся да гэтага руху. Намі было сабрана больш за 26 тысяч злотых (прыкладна 5,5 тысяч еўра), а наагул беларусы замежжа сабралі каля 40 тысяч долараў.

Чаму вы вырашылі перадаць у Беларусь менавіта безкантактныя тэрмометры і пульсаксiметры, а не нешта іншае? Ці быў адпаведны запыт з боку беларускіх медыкаў?

-У Беларусі вельмі складаная сітуацыя з пульсаксiметрамі і з безкантактнымі тэрмометрамі. Пульсаксмітер дазваляе за некалькі секундаў даведацца ўзровень кіслароду ў крыві, а гэта адзін з асноўных паказнікаў падчас лячэння COVID-19. (…)

Каб вы разумелі, пульсаксмітер беларускай вытворчасці каштуе прыкладна 500 долараў і гэта ў 20 разоў даражэй чым аналагічная прылада ў Польшчы. Падобная сітуацыя назіраецца і з безкантактнымі тэрмометрамі. (...)

Беларуская ўлада вельмі неадназначна ставіцца да эпідэміі каранавіруса. Як выглядала ваша супрацоўніцтва з Амбасадай Беларусі ў Варшаве? Як дыпламаты паставіліся да вашай прапановы перадаць на Радзіму гэтую дапамогу?

- Амбасада вельмі станоўча адрэагавала на наш запыт, яны былі вельмі зацікаўленыя ў перадачы гэтай дапамогі ў Беларусь. Калі б не заангажаванае нашых дыпламатаў, наагул нічога магло бы не атрымацца, бо вываз безкантактных тэрмометраў з Польшчы зараз забаронены. Амбасада звярнулася з адпаведнай просьбай у МЗС Польшчы і атрымала дазвол на вываз.

Пульсакісметры і тэрмометры ўжо дастаўлены ў Беларусь. Дастаўкай дапамогі займалася Генконсульства ў Беластоку. Амбасадара Чушаў падзякаваў беларусам замежжа за падтрымку, падзякаваў ініцыятыве ByCovid19.

Напэўна вы збіраецеся працягваць дапамагаць беларускім медыкам і дастаўляць чарговыя партыі неабходных для барацьбы з эпідэміяй прыладаў?

-Так, канечне, нашыя акцыя працягваецца. Мы нават не выдаткавалі ўсе сабраныя сродкі. Зараз мы чакаем новую партыю безкантактных тэрмометраў. Таксама працягваем збор сродкаў. Спадзяемся, што пры дапамозе нашай амбасады, нашых дыпламатаў мы перадамо чарговую партыю прыладаў.

Гэта важная дапамога, бо амаль у кожнай больніцы ёсць патрэба ў пульсаксіметрах і безкантактных тэрмометрах. Да нас вельмі часта звяртаюцца дактары менавіта з просьбай раздабыць гэтыя прылады. Працягнем нашыя намаганні, бо мы можам ім дапамагчы. (...)

З Варшаўскім каардынатарам руху «ByCovid19 – дапамога дактарам у Беларусі» Аляксандрам Лапко гутарыў Эдуард Жолуд.

Слухайце аўдыё!