Першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы, які прайшоў у апошнюю нядзелю, не закончыўся адназначнай перамогай аднаго кандыдата. У другім туры сустрэнуцца дзейсны прэзідэнт Анджэй Дуда і кандыдат «Грамадзянскай кааліцыі» Рафал Тшаскоўскі.
У гмінах, дзе пражываюць беларусы, у асноўным перамог Анджэй Дуда. Гэта ўжо бадай чацвёртыя выбары, на якіх у гэтых гмінах, як палітычная сіла, перамае «Права і справядлівасць».
У некалькіх гмінах перамог незалежны кандыдат Шыман Галоўня – гэта Чыжы, Орля і Гайнаўка, Рафал Тшаскоўскі атрымаў найбольш галасоў у гміне Белавежа і Гарадок.
Дубічы Царкоўныя, Кляшчэлі і Чаромха, Нарва і Нараўка, Бельск Падляшскі, Мілейчыцы і Сямятычы – прагаласавалі за дзейснага прэзідэнта Польшчы.
На думку праф. Яўгена Мірановіча з Унівэрсітэта ў Беластоку, гэтыя вынікі можна патлумачыць вельмі проста.
Слухайце аўдыё