У пятніцу і суботу ў праваслаўным манастыры святой Кацярыны ў Залешанах на Падлашшы адбудзецца кананізацыя мірных жыхароў вёсак Залешаны, Шпакі і Зані, якія загінулі ў 1946 годзе з рук атраду ўзброенага падполля пад камандай кпт. Рамуальда Райса «Буры». Будуць яны далучаныя да ліку Мучанікаў Зямлі Холмскай і Падляшскай.
Кнігу пра гэтыя трагічныя падзеі рыхтуе да выдання пісьменніца і журналістка Анэта Прымака-Онішк. Будзе гэта яе другая – пасля «Бежанства 1915. Забытыя ўцекачы» – кніга пра гісторыю беларусаў Беласточчыны.
Аднак кнігу пра бежанства – нягледзячы на тое, што не было ўжо сведкаў гэтых падзеяў – было пісаць намнога прасцей – гаворыць пісьменніца.
Гутарку запісаў Яраслаў Іванюк.
Слухайце аўдыё