У апошнюю суботу ліпеня, якраз падчас свята Мучанікаў Зямлі Холмскай і Падляскай, у праваслаўным манастыры святой Кацярыны ў Залешанах адбылася кананізацыя мірных жыхароў вёсак Залешаны, Шпакі і Зані, забітых у 1946 годзе атрадам узброенага падполля, якім камандаваў капітан Рамуальд Райс «Буры». Былі яны далучаныя да ліку Мучанікаў Зямлі Холмскай і Падляскай.
У адрозненні ад кананізацыі іншых ахвяр тых часоў – вазакоў, на гэты раз урачыстасці адбыліся з удзелам епіскапаў і мітрапаліта варшаўскага і ўсяе Польшчы Савы.
Яраслаў Іванюк гутарыць з журналістамі Валянцінай Лаеўскай ды Юрым Калінам пра важнасць гэтай падзеі для праваслаўных у Польшчы.
слухайце аўдыё