Юдаізм – найбольш ранняя агульнавядомая монатэістычная рэлігія і найбольш старажытная з захаваных да цяперашняга часу, узнікла ў II тыс. да н.э. у Палесціне. У больш шырокім сэнсе з’яўляецца рэлігійным, нацыянальным і этычным светапоглядам яўрэйскага народа, сярод якога ў асноўным і распаўсюджаны. Колькасць вернікаў складае каля 13,2 млн, з іх каля 1/3 – у ЗША.
Вернікі вераць у Яхвэ (адзінага Бога, Творцу і Уладара сусвету), неўміручасць душы, замагільнае жыццё, будучы прыход месіі, богаабранасць яўрэйскага народа (ідэя «запавету» – саюза, дамовы народа з Богам, у якім народ выступае як носьбіт чароўнага адкрыцця). Канон святых кніг уключае Тору («Пяцікніжжа Майсея»), кнігі прарокаў і г.зв. Пісанні. Розныя тлумачэнні і каментары канону сабраныя ў Талмудзе. У іўдаізме распаўсюджаныя містычныя вучэнні (кабала, хасідызм). (Вікіпедыя)
Паводле біскупа Рафала Маркоўскага, Дзень юдаізму павінен азнаёміць католікаў з агульнымі крыніцамі гэтай рэлігіі і хрысціянства, і адначасова прадставіць, як юдаізм успрымае чалавечую годнасць, каштоўнасць чалавечага жыцця і лёсу чалавека. Дзень юдаізму ў Каталіцкім касцёле ў Польшчы прыпадае на 17 студзеня.
Старшыня Камітэта Канферэнцыі біскупаў Польшчы па дыялогу з юдаізмам сказаў, што трэба памятаць, што першабытная Царква вырастае з юдаізму. «Некаторыя бачаць у гэтым своеасаблівы працяг і, такім чынам, выкананне месіянскіх аб'яў, хаця, зразумела, яўрэі бачаць гэта па-іншаму», – адзначыў біскуп Рафал Маркоўскі.
-Стасункі з юдаізму здаюцца быць нечым выключным. Трэба памятаць: першабытны касцёл вырастае ў рамках юдаізму. Гэта навернутыя яўрэі. Такім чынам пачаткі Касцёла і гэтыя сувязі, якія былі створаная на самым пачатку, прычыняюцца да таго, што гэтыя рэлігія вельмі моцна паміж сабою сплеценыя гістарычна. Мы гэта заўважаем пасля Другога Ватыканскага сабору, у навучанні Паўла VI, Яна Паўла ІІ, папы Бэнэдыкта і нарэшце Францішка.
Біскуп Рафал Маркоўскі падкрэсліў, што дыялог з юдаізмам абсалютна неабходны, бо ён праходзіць на розных узроўнях. «Гэта не толькі дактрына; гэта маральныя і сацыяльныя праблемы; гэта таксама спроба абараніць агульныя каштоўнасці», – сказаў ён.
Духоўнік, спасылаючыся на генезіс Дня юдаізму, нагадаў, што трэба вярнуцца да Другога Ватыканскага Сабору. У выніку зʼявіўся дакумент «Nostra aetate» пра стаўленне Царквы да нехрысціянскіх рэлігій. «Гэты дакумент дае нам зразумець, што калі Хрыстос увайшоў у гісторыю свету, гэта быў нерэлігійны свет. Былі такія сістэмы, як індуізм, будызм альбо юдаізм«, – адзначыў біскуп Рафал Маркоўскі.
Біскуп адзначыў, што на працягу двух тысяч гадоў Касцёл даспяваў, каб вызначыць уласнае стаўленне да рэлігійных сістэм, якія суіснуюць у сучасным свеце. Дакумент «Nostra aetate» прызнаў, што ў нехрысціянскіх рэлігіях ёсць элементы праўды і дабра. Гэта быў важны крок да стварэння платформы для дыялогу», – адзначыў біскуп Рафал Маркоўскі.
Гэта будзе XXIV Дзень юдаізму, ён пройдзе пад лозунгам «Жыццё і смерць». Тэма ўрачыстасці гэтага года ўзятая з Кнігі Другога Закону: «Сёння я стаўлю перад вамі жыццё і шчасце, смерць і няшчасце» (Дз 30:15) і спасылаецца на падзеі мінулага года, адзначаныя пандэміяй.
Сёлета з увагі на пандэмію і абмежаванні ўсе падзеі будуць адбывацца ў інтэрнэце.
ав