Беларуская Служба

У суботу ў 18.00 пачынаецца Ноч ваўкоў у Белавежскай пушчы

27.02.2021 10:26
Першы раз будзе гэта мерапрыемства анлайн.
Аўдыё
 -
Эва Кэчыньска-Марозфота: Яраслаў Іванюк/БСПР

Ноч ваўкоў у Белавежскай пушчы адбудзецца ўжо пяты раз. Другі раз удзел прымуць у ёй таксама партнёры з беларускага боку – Нацыянальны Парк «Белавежская пушча» і грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Першы раз будзе гэта мерапрыемства анлайн, што для Белавежскага Нацыянальнага Парку з’яўляецца вялікім выклікам – гаворыць яго супрацоўніца Эва Кэчыньска-Мароз (слухайце аўдыё).

Анлайн-даклады ў рамках сёлетняй «Ночы ваўкоў» пачнуцца ў суботу 27 лютага а 18-ай гадзіне паводле беларускага часу. Падрабязнасці шукайце на Фэйсбуку, профіль «Wilcza noc w Puszczy Białowieskiej».

Яраслаў Іванюк