саспелыя бананы – 3 шт.
сметанковае масла – 100 г
трысняговы цукар – 100 г
яйкі – 2 шт.
разрыхляльнік – 1,5 ч.л.
сода – 0,5 ч.л.
мука пшанічная – 260 г
арэхі і сухафрукты (напрыклад, журавіны, цукаты, какосавая стружка) – 100 г
ванільны цукар – 2 ч.л.
Ачысціце бананы і нарэжце іх на больш дробныя кавалачкі (важна, каб бананы былі саспелыя) і растаўчыце. Дадайце сметанковае масла пакаёвай тэмпературы і змяшайце. Аддзеліце бялкі ад жаўткоў. Узбіце бялкі паступова, дадаючы цукар. Калі яны будуць узбітыя, дадайце жаўткі.
Здрабніце сухафрукты. У міску з бананамі дадайце ванільны цукар, муку, разрыхляльнік і соду. Дадайце яйкі з цукрам. Усе інгрэдыенты старанна змяшайце. Дадайце сухафрукты. Выліце цеста ў форму для пірага, пашмараваную сметанковым маслам і прысыпаную мукой. Выпякайце ў духоўцы, разагрэтай да 165° C, 50-55 хвілін.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл