Беларуская Служба

Бейрут не можа падняцца з руін пасля магутнага выбуху год таму

03.08.2021 13:17
Дзяржава ўсё глыбей пагружаецца ў фінансавы крызіс, з Лівану ўцякаюць прадстаўнікі сярэдняга класу.
Eksplozja w Libanie
Eksplozja w LibanieTwitter/Amir Tsarfati/TVP Info

Заўтра споўніцца роўна год з таго дня, калі свет страсянула інфармацыя з Лівану, дзе прагучаў магутны выбух у порце Бейруту. Загінула 218 чалавек, а 7,5 тыс было паранена – піша выданне Dziennik Gazeta Prawna. Выбух стаў адным з самых магутных у гісторыі чалавецтва, калі не лічыць атамных. Частка ліванскай сталіцы, разбураная 4 жніўня летась, усё яшчэ не паднятая з руін. Маштаб уплыву катастрофа аднак значна большы, год таму ў адстаўку падаў урад, да гэтага часу не ўдалося сфармаваць новы.

Дзяржава ўсё глыбей пагружаецца ў фінансавы крызіс, з Лівану ўцякаюць прадстаўнікі сярэдняга класу. Выязджаюць, паколькі ў іх краіне назіраецца гіперінфляцыя, рост беспрацоўя, усё часцей выключаюць электрычнасць, становіцца ўсё больш небяспечна на вуліцах.

Сітуацыя ў Ліване непакоіць Еўрапейскі Саюз. Супольнасць спрабавала аказаць ціск на палітыкаў, але безвынікова. У пятніцу было прынята рашэнне, якое дазволіць увесці санкцыі супраць ліванскіх палітыкаў, якія перашкаджаюць у фармаванні новага ўраду або правядзенні эканамічных рэформаў.

Dziennik Gazeta Prawna/нг